Пра правядзенне тэхнічных прац 04.04.2021 у перыяд з 00:30 да 03:30
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных прац 04.04.2021 у перыяд з 00:30 да 03:30 для фізічных асоб будуць недаступныя наступныя паслугі:
- атрыманне выпіскі па рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці;
- пагашэнне крэдытнай запазычанасці (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- адлюстраванне рэшты, атрыманне выпіскі па ўкладных (дэпазітных), бягучых рахунках;
- папаўненне ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- адкрыццё ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- афармленне заявак на выпуск банкаўскай плацежнай карткі;
- афармленне заявак на крэдыт;
- пераводаў у сістэме «Залатая карона»;
- уваходу у праграмны комплекс «Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў».
У выпадку датэрміновага сканчэння прац прадастаўленне паслуг і сэрвісаў кліентам будзе адноўлена раней за ўказаны тэрмін.
Перапрашаем за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапаноўваем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!