Пра правядзенне тэхнічных прац 06.04.2021 з 07:30 да 08:30
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных прац 06.04.2021 з 07:30 да 08:30 будзе часова адсутнічаць па банкаўскіх плацежных картках магчымасць прагляду даступнай рэшты і ажыццяўлення аперацый аплаты паслуг у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг, СМС-банкінг, USSD-банкінг), усіх аперацый у інфакіёсках банка, аплаты паслуг у банкаматах банка, а таксама сэрвісаў блакіроўкі/разблакіроўкі картак, кіравання лімітамі і падключэнне/адключэнне паслугі 3D-Secure ў Інтэрнэт-банкінгу і Мабільным інтэрнэт-банкінгу.
Будзе адсутнічаць магчымасць атрымання SMS-паведамленняў:
- кодаў пацвярджэння плацяжу ў Мабільным банкінгу для юрыдычных асоб;
- сеансавага ключа пацвярджэння плацяжу ў Інтэрнет-банкінгу для фізічных асоб;
- рэгістрацыйных кодаў у Інтэрнет-банкінгу і Мабільным інтэрнет-банкінгу для фізічных асоб.
Перапрашаем за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапаноўваем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!