Пра правядзенне тэхнічных прац з 00:00 13.03.2021 да 11:00 15.03.2021
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных прац у перыяд з 00:00 13.03.2021 да 11:00 15.03.2021 будзе адсутнічаць магчымасць:
- абслугоўвання кліентаў у касах банка;
- прадастаўлення кліентам-юрыдычным асобам выпісак па карпаратыўных банкаўскіх плацежных картках;
- прадастаўлення сэрвісу зверкі дадзеных фізічных асоб пры стварэнні Спісаў на залічэнне, у тым ліку ў складзе Пакета (па заканчэнні прац Спісы ў аўтаматычным рэжыме пройдуць працэс зверкі і будуць даступныя для адпраўкі ў Банк).
Таксама для фізічных асоб будуць недаступны наступныя анлайн-паслугі:
- атрыманне выпіскі па рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці;
- пагашэнне крэдытнай запазычанасці (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- адлюстраванне рэшты, атрыманне выпіскі па ўкладных (дэпазітных), бягучых рахунках;
- папаўненне ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- адкрыццё ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- доступ да праграмнага комплексу "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў";
- афармленне заявак на крэдыт.
Прыносім выбачэнні за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапаноўваем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя! У выпадку датэрміновага сканчэння прац прадастаўленне паслуг кліентам будзе адноўлена раней за ўказаны тэрмін.