Пра правядзенне тэхнічных прац з 01:00 да 05:00 06.03.2021
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што з 01:00 да 05:00 06.03.2021 у ААТ «Белаграпрамбанк» будуць праводзіцца тэхнічныя працы, што прывядзе да прыпынення ў пазначаны прамежак часу прадастаўлення кліентам банка паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання:
- - юрыдычным асобам – падсістэма «Банк-Кліент», падсістэма «Інтэрнэт-Кліент», падсістэма «Мабільны Банк», Сэрвіс імгненных плацяжоў;
- фізічным асобам - Інтэрнэт-банкінг, мабільнае прыкладанне банка, SMS/USSD-банкінг, праграмны комплекс "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў".
Таксама для фізічных асоб будуць недаступны наступныя паслугі:
- прагляд даступнай рэшты па банкаўскіх плацежных картках у інфакіёсках банка, аплата паслуг (у тым ліку АРІП) па банкаўскіх плацежных картках і наяўнымі грашовымі сродкамі ў інфакіёсках і банкаматах банка;
- атрыманне выпіскі па рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці;
- пагашэнне крэдытнай запазычанасці (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- адлюстраванне рэшты, атрыманне выпіскі па ўкладных (дэпазітных), бягучых рахунках;
- папаўненне ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- адкрыццё ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- афармленне заявак на крэдыт.
Прыносім выбачэнні за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапаноўваем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!