Пра правядзенне тэхнічных прац з 08:00 20.02.2021 да 08:00 22.02.2021
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што з 08:00 20.02.2021 да 08:00 22.02.2021 у ААТ «Белаграпрамбанк» будуць праводзіцца тэхнічныя працы, што можа прывесці да часовага прыпынення (да 45 хвілін) у пазначаны прамежак часу падавання кліентам банка паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання:
- юрыдычным асобам – падсістэмы «Банк-Кліент», падсістэмы «Інтэрнет-Кліент», падсістэмы «Мабільны Банк», Сервіса імгненных плацяжоў;
- фізічным асобам – Інтэрнет-банкінга, мабільных дадаткаў банка, SMS/USSD-банкінга, праграмнага комплекса «Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў», а таксама магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў падаванні паслуг у сістэмах грашовых пераводаў «Залатая Карона», «Western Union», «Хуткiя грошы», прагляду даступнай астачы па банкаўскіх плацежных картках у інфакіёсках банка, аплаты паслуг (у тым ліку АРІП) па банкаўскіх плацежных картках і наяўнымі грашовым сродкамі ў інфакіёсках і банкаматах банка.
Прыносім выбачэнні за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапаноўваем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!