Прыкладанне «Belagroprombank» стала даступным у фармаце Web-прыкладання для прылад на базе iOS
Web-прыкладанне — гэта аналаг мабільнага дадатку «Belagroprombank», якое адкрываецца ў браўзеры смартфона з аперацыйнай сістэмай iOS. Уваход у web-прыкладанне ажыццяўляецца па наступнай спасылцы: mobile.belapb.by.
Для хуткага доступу можна вынесці іконку web-прыкладання на працоўны стол смартфона:
- перайдзеце ў браўзеры Safari на старонку mobile.belapb.by;
- націсніце кнопку «Падзяліцца» (іконка квадрата са стрэлкай уверх у меню браўзера);
- выберыце пункт «На экран «Дома»» і пацвердзіце дзеянне. Пасля гэтага на працоўным стале прылады з'явіцца фірменная іконка банка, праз якую можна хутка ўваходзіць у сістэму.
Для аўтарызацыі выкарыстоўваюцца дзеючыя лагін і пароль. Калі вы забылі свае дадзеныя, прайсці працэдуру перарэгістрацыі можна прама на стартавым экране па кнопцы «Зарэгістравацца».
Каб прадаставіць доступ да базавых аперацый у максімальна кароткія тэрміны, укараненне web-прыкладання адбываецца паэтапна. На дадзены момант даступны:
- рэгістрацыя;
- баланс па картках;
- плацяжы і пераводы;
- функцыянал па картках (за выключэннем выпуску/перавыпуску);
- функцыянал па ўкладах і рахунках (за выключэннем афармлення);
- функцыянал па крэдытах (за выключэннем афармлення).
Web-прыкладанне працуе без спампоўвання, займае мінімум памяці на прыладзе, аўтаматычна абнаўляецца пры кожным уваходзе і валодае зручнай звыклай навігацыяй.
Для ажыццяўлення абсалютна ўсіх відаў аперацый можна скарыстацца сістэмай «Інтэрнэт-банкінг».



