Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Стартаваў прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе "АГРА 3.0"

    15.03.2021

    Гэтай вясной Белаграпрамбанк у чарговы раз стане месцам сустрэчы тых, у каго, магчыма, яшчэ няма вопыту, затое ёсць ідэі, амбіцыі і жаданне рэалізаваць свае здольнасці, з вядучымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасцей нашай краіны.

    З 15 сакавіка па 30 чэрвеня 2021 года Белаграпрамбанк сумесна з Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй банка правядзе Рэспубліканскі адукацыйны конкурс па падтрымцы і развіцці моладзевага прадпрымальніцтва "АГРА 3.0".

    Стаць удзельнікамі конкурсу і пазмагацца за галоўныя прызы могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года як індывідуальна, так і ў складзе каманды студэнтаў і навучэнцаў 2-4-х курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі нашай краіны.

    Удзельнічаць у конкурсе можна як з гатовай бізнес-ідэяй, так і з кейс-рашэннем, распрацаваным на працягу конкурсу на практычнае заданне ад рэальных прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.

    Намінацыя "Найлепшае кейс-рашэнне" ў наступных катэгорыях:

    • "Сельская гаспадарка" і фермерства";
    • "Сфера паслуг";
    • "Сацыяльнае прадпрымальніцтва".

    Галоўны прыз - 5 000 беларускіх рублёў.

    Намінацыя "Найлепшая бізнес-ідэя" ў наступных катэгорыях:

    • "Інавацыйны банкаўскі сэрвіс, новы банкаўскі прадукт";
    • "Экалогія";
    • "Лічбавізацыя бізнесу".

    Галоўны прыз - 15 000 беларускіх рублёў.

    І гэта яшчэ не ўсё!

    Пераможца, які заняў 1 месца ў конкурсе ў намінацыі "Найлепшая бізнес-ідэя" ў катэгорыі "Экалогія", будзе мець права звярнуцца па крэдыт на рэалізацыю ўласнай бізнес-ідэі на суму да 20 000 беларускіх рублёў тэрмінам да 3-х гадоў, з устанаўленнем працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам 0,1% гадавых і з магчымасцю адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу на працягу 1 года з моманту прадастаўлення крэдыту.

    Апрача гэтага, усе фіналісты будуць мець магчымасць узяць удзел у кансультацыйных сустрэчах, якія будуць праводзіць вопытныя бізнес-трэнеры, а таксама стануць рэзідэнтамі Цэнтра прыцягнення «Igrow» Белаграпрамбанка.

    Калі вы ўмееце генерыраваць ідэі або ў вас ужо ёсць бізнес-ідэя, удзельнічайце ў конкурсе "АГРА 3.0".

    Удзел у конкурсе - гэта не толькі прызы, але і магчымасць прапампаваць свае веды, паглыбіцца ў бізнес, пакамунікаваць з экспертамі!

    Заяўкі на ўдзел у конкурсе ў тэрмін да 22.04.2021 неабходна адправіць на электронны адрас rec@belapb.b (звяртаем увагу, што ў конкурсе бяруць удзел у тым ліку каманды з 2-х чалавек і выкладчыка з ліку супрацоўнікаў установы адукацыі, таму заяўку трэба запоўніць усім членам каманды, форму заяўкі можна знайсці па спасылцы).

    Не забудзьцеся стаць падпісчыкам HR-акаўнта "Праца ў Белаграпрамбанк"!

    Чакаем вашых заявак!

    ДАВЕДКА. Рэспубліканскі адукацыйны конкурс "АГРА 3.0" праводзіцца пры ўдзеле карпаратыўных кліентаў Белаграпрамбанка - прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. Удзельнікаў чакаюць самыя разнастайныя кейс-заданні, якія патрабуюць рашэння для развіцця канкрэтнага бізнесу, таму паглыбленне ў праблему будзе поўным, а кейс-рашэнне павінна быць канкрэтным, практыкапрыдатным, сучасным.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць