Стартавала рэкламная гульня "100 000 на мару!"
Набліжаецца Новы год - час выканання жаданняў! Прапануем вам дасягнуць сваёй запаветнай мэты і паўдзельнічаць у новай рэкламнай гульні "100 000 на мару!".
Для ўдзелу ў рэкламнай гульні трэба ў перыяд з 15.12.2021 па 08.03.2022 атрымаць картку БЕЛКАРТ Белаграпрамбанка або пенсійную картку БЕЛКАРТ у рамках пакета паслуг «Забота» і ў гэты ж перыяд актыўна разлічвацца ёю за тавары, паслугі ў прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, таксама ў сетцы Інтэрнэт.
Сярод трымальнікаў картак БЕЛКАРТ будуць разыграны 115 грашовых прызоў, у тым ліку галоўны прыз - 100 000 беларускіх рублёў!
Першы розыгрыш рэкламнай гульні адбудзецца 21 студзеня 2022 года сярод кліентаў, якія зробяць безнаяўныя аперацыі па картцы БЕЛКАРТ у перыяд з 15.12.2021 па 11.01.2022 на агульную суму ад 300 беларускіх рублёў!
21 студзеня будуць разыграны 38 грашовых прызоў:
• 3 прызы па 3 000 рублёў;
• 10 прызоў па 1 000 рублёў;
• 15 прызоў па 500 рублёў;
• 10 прызоў па 800 рублёў сярод трымальнікаў картак БЕЛКАРТ у рамках пакета паслуг «Забота».
Наступныя розыгрышы адбудуцца:
18 лютага 2022 года (38 грашовых прызоў), дзе прымуць удзел трымальнікі картак БЕЛКАРТ, якія зробяць безнаяўныя аперацыі ў перыяд з 12.01.2022 па 08.02.2022 на агульную суму ад 300 беларускіх рублёў;
18 сакавіка 2022 года (38 грашовых прызоў), дзе прымуць удзел трымальнікі картак БЕЛКАРТ, якія зробяць безнаяўныя аперацыі ў перыяд з 09.02.2022 па 08.03.2022 на агульную суму ад 300 беларускіх рублёў.
Розыгрыш галоўнага прыза - 100 000 беларускіх рублёў - адбудзецца 18 сакавіка 2022 года!
Для ўдзелу ў розыгрышы галоўнага прыза рэкламнай гульні "100 000 на мару!" неабходна ў перыяд з 15.12.2021 па 08.03.2022 аплачваць тавары і паслугі карткамі БЕЛКАРТ Белаграпрамбанка на агульную суму не менш за 1000 беларускіх рублёў.
Калі ў вас яшчэ няма карткі БЕЛКАРТ Белаграпрамбанка, спяшайцеся яе аформіць у бліжэйшым аддзяленні банка або ў мабільным дадатку банка! Яшчэ ёсць час для таго, каб узяць удзел у рэкламнай гульні і пазмагацца за галоўны прыз.
Удзельнічайце ў рэкламнай гульні і выйгравайце. Хай выконвацца вашыя запаветныя мары!
З поўнымі правіламі рэкламнай гульні можна азнаёміцца на сайце банка, а таксама на сайце рэкламнай гульні.