Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Тыдзень фінансавай пісьменнасці. Захаваем і памножым фінансы

    26.03.2021

    Многія добра ведаюць правілы назапашвання і памнажэння асабістых фінансаў. Аднак не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць пра некаторыя эфектыўныя спосабы стаць магнітам для грошай. Пагатоў напрыканцы Тыдня фінансавай пісьменнасці, які і ладзіцца штогод для таго, каб мы з вамі сталі больш паспяховымі і шчаслівымі.

    Пагадзіцеся - калі ў вас назапашваюцца грошы, пачынае адбывацца нешта вельмі добрае. Для таго, каб адчуваць сябе па-іншаму, лепш, трэба прытрымлівацца простых правілаў. 

    Эксперты раяць: заўжды лічыце свае грошы. Гэта не значыць, што кожную гадзіну трэба іх пералічваць. Вядзецца пра тое, што штодня трэба фіксаваць свае траты і даходы за мінулы дзень. Каб узяць пад кантроль фінансавыя рэсурсы і эфектыўна імі распараджацца, пачніце з простага - эканомце на штодзённых расходах. Спачатку гэта складана, але пасля эканомія дапаможа палепшыць ваш фінансавы стан. Напрыклад, пры наведванні крам лепш папярэдне скласці спіс неабходных прадуктаў на тыдзень. Калі запісваць свае расходы, то можна прасачыць, колькі сродкаў і на якія патрэбы сыходзіць у дзень, тыдзень або месяц. Так можна вылічыць, колькі непатрэбных трат мы робім, і вызначыць, ад чаго варта адмовіцца.

    Таксама раяць: ашчаджайце свае грошы. Заўжды трэба захоўваць частку сваіх грошай на будучыню і памятаць, што з грашыма будзе значна лепш, чым без іх. Ніхто не ведае, што яго чакае наперадзе.

    Сістэматычна эканомце, скажам, невялікую суму штодня. Нават 5-10% ад кожнага заробку за колькі гадоў ператворацца ў круглую суму.

    Унікайце даўгоў, бо за карыстанне чужымі грашыма даводзіцца плаціць, часам шмат. Жывіце па сродках - спакуса купіць дарагую рэч вялікая. Але ў гэтым выпадку вы будзеце працаваць на гэтую рэч, а не яна на вас. Прагназуйце сваё жыццё на некалькі гадоў наперад. Наперадзе ўсіх нас чакаюць буйныя расходы, якія не заўжды можна будзе пакрыць з бягучых даходаў, напрыклад, рамонт, пратэзаванне зубоў, навучанне дзяцей і многае іншае. Усё гэта нашмат рацыянальней аплачваць са зберажэнняў, а не ў крэдыт. Страхуйце рызыкі, жыццё і здароўе. Менавіта мы самі - крыніца ўласнага фінансавага дабрабыту, таму трэба страхаваць найперш сябе, а затым усю нажытую маёмасць.

    Заўжды трэба памятаць пра фінансавую дысцыпліну, гэта адзіны шлях да дабрабыту сям'і, спакойнага жыцця і забяспечанай старасці.

    Такім чынам, калі вы навучыліся эканоміць і нават адклалі пэўную суму грошай, падумайце, як памножыць назапашанае. І тады можна ісці ў банк. У банку ёсць маса інструментаў не толькі захоўвання, але і памнажэння вашых грошай, адзін з іх - дэпазіт. Чаму лепш захоўваць вашы грошы на дэпазіце? Па-першае, гэта бяспека і гарантыя фізічнай захаванасці вашых грошай. Па-другое, абарона ад абясцэньвання зберажэнняў. Па-трэцяе, гэта магчымасць атрымліваць пасіўны даход.

    Разам з банкам вы можаце кантраляваць фінансы і значна палепшыць сваё фінансавае становішча. Вядома, можна захоўваць грошы дома, але гэта небяспечна і неэфектыўна. Мы рэкамендуем вам адкрыць дэпазіт у Белаграпрамбанку. У цяперашні час Белаграпрамбанк прапануе шырокую ашчадную лінейку "Суцэльныя плюсы", у рамках якой можна адкрыць адзыўны або безадзыўны ўклад тэрмінам захоўвання ад 35 да 1110 дзён. Даходнасць па ўкладах складае да 18,5% у беларускіх рублях, да 2,3% у доларах ЗША, да 1,3% у еўра, у расійскіх рублях - да 8,0% гадавых у залежнасці ад тэрміну размяшчэння і віду дагавора. Уклады можна аформіць праз мабільны інтэрнэт-банкінг, інтэрнэт-банкінг і ў падраздзяленні банка.

    А сёння ва ўкладчыкаў банка ёсць магчымасць выйграць буйныя прызы! Проста трэба ўзяць удзел у рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Белаграпрамбанка, у перыяд з 01.03.2021 года па 31.05.2021 года ўключна аформіць безадзыўны ўклад тэрмінам захоўвання ад 185 дзён і больш, на суму не менш за 10 000 беларускіх рублёў, 3 500 долараў ЗША, 2 500 еўра або 150 000 расійскіх рублёў і атрымаць шанец выйграць адзін з 9 галоўных прызоў - легкавых аўтамабіляў Geely Emgrand X7 Luxury або заахвочальны прыз на суму 3 000 беларускіх рублёў.

    Апрача таго, у Белаграпрамбанку дзейнічае ўнікальная праграма зберажэнняў для бацькоў, якія клапоцяцца пра сваіх дзяцей, - Дзіцячая ашчадная праграма "Расці вялікі!". У рамках яе кліенты атрымліваюць масу фінансавых пераваг і магчымасцей на працягу часу карыстання праграмай, а дзеці атрымліваюць падарунак на кожны свой дзень нараджэння.

    Калі ваша фінансавая сітуацыя стабільная, калі з'явіліся дастатковыя зберажэнні і перад вамі паўстала пытанне пра іх эфектыўнае ўкладанне, то важна ведаць, як падтрымліваць гэтую стабільнасць. У гэтым вам дапамогуць такія інструменты, як інвестыцыі. Вы можаце набыць нерухомасць, пачаць свой бізнес, укласці ва ўласную адукацыю і развіццё - усё гэта крокі да павышэння заробку ў будучыні. А мы вам рэкамендуем звярнуць увагу яшчэ на адзін інструмент заробку - укладанне сродкаў у каштоўныя паперы. Набыць аблігацыі і атрымліваць пасіўны даход вельмі проста: напрыклад, інтэрнэт-аблігацыі Белаграпрамбанка можна купіць на Электроннай гандлёвай пляцоўцы не выходзячы з дому. Сярод фінансавых пераваг такіх аблігацый - адсутнасць камісій пры ажыццяўленні здзелак, пры адкрыцці рахунку "дэпо", бягучага рахунку. А атрыманы па аблігацыях даход не абкладаецца падаходным падаткам. І даходнасць па дадзеным прадукце добрая - 18,91% і 15% гадавых.

    Белаграпрамбанк дапаможа зрабіць правільны выбар для эканоміі грошай, заробку і вашай фінансавай свабоды. Але памятайце: станоўчыя змены пачынаюцца з сябе, з невялікіх крокаў і найперш з усведамлення таго, што ваш кашалёк патрабуе зменаў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць