У дапамогу інвестарам - "Бізнес-партал Мінска"
Звяртаем увагу прадстаўнікоў бізнесу, што з 1 снежня 2020 года функцыянуе інфармацыйны сайт "Бізнес-партал Мінска", распрацаваны Цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.
Галоўная задача "Бізнес-партала Мінска" - арганізацыя працы гарадскіх улад з патэнцыйнымі інвестарамі і прадпрымальнікамі ў цэлым. З дапамогай інфармацыі, размешчанай на партале, можна спланаваць бізнес-стратэгію ад моманту выбару варыянтаў інвеставання ў эканоміку горада да ўдзелу ў аўкцыённых таргах і заключэння інвестыцыйнага дагавора.
У прыватнасці, на партале ёсць раздзел, у якім указаны пералік зямельных участкаў для заключэння інвестдагавораў, свабодных участкаў у горадзе і на тэрыторыі СЭЗ "Мінск". Прадстаўлена нарматыўная база па падтрымцы бізнесу, указаны меры падтрымкі ва ўмовах пандэміі.
Таксама ў наведвальнікаў партала ёсць магчымасць не толькі азнаёміцца з варыянтамі інвеставання, але і аддалена звярнуцца па кансультацыю і адпаведную даведачную інфармацыю да спецыялістаў камітэта эканомікі Мінгарвыканкама.