У Igrow Белаграпрамбанка ў г.Бяроза прайшоў семінар для фермераў і земляробаў
3 снежня ў каворкінгу Igrow ў г. Бяроза для прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў фермераў, земляробаў, аграсядзібераў прайшоў семінар на тэму «Перавагі выкарыстання тэхналогій дакладнага земляробства ў сельскай гаспадарцы». Мерапрыемства сабрала каля 70 прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, Белаграпрамбанка, мясцовай выканаўчай улады.
Асаблівую цікавасць да тэмы семінара праявілі тыя фермеры і вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі, якія жадаюць дабіцца высокіх вынікаў у развіцці свайго бізнесу, павысіць прадукцыйнасць працы і палепшыць якасць прадукцыі.
Прадстаўнікі ТАА «Кампанія Тры В» Уладзімір Ярашук і Уладзімір Куцко прэзентуюць сістэму аўтаматычнага кіравання для дакладнага земляробства (Igrow у г.Бяроза)
Спікеры семінара - прадстаўнікі ТАА "Кампанія Тры В", якая займаецца тэхналогіямі дакладнага земляробства ў Беларусі, - расказалі аб сучасных тэхналагічных рашэннях для сельскай гаспадаркі, праграмным забеспячэнні, лічбавізацыі аграбізнесу, тэхналогіях аддаленага кантролю работы, якія дапамогуць павялічыць даходнасць раслінаводства, павысіць ураджайнасць, захаваўшы пры гэтым урадлівасць глеб і скараціўшы працавыдаткі.
Слухачам семінара былі прэзентаваны тэхнічныя навінкі, сучасныя апараты для дакладнага земляробства - сістэма аўтаматычнага ваджэння і кампактная высокадакладная метэастанцыя.
Семінар праходзіў у змяшаным фармаце: удзельнікі, у залежнасці ад свайго тэрытарыяльнага месцазнаходжання, маглі наведаць мерапрыемства афлайн ці далучыцца да анлайн-трансляцыі. Таксама была арганізавана магчымасць задаць любыя цікавыя пытанні спікерам як непасрэдна падчас афлайн-мерапрыемства, так і ў анлайн-чаце.
У каворкінгу Igrow ААТ «Белаграпрамбанк» на базе ЦБП No 123 г. Бярэзы прайшоў семінар для фермераў і земляробаў на тэму «Перавагі выкарыстання тэхналогій дакладнага земляробства ў сельскай гаспадарцы».
Супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №123 Белаграпрамбанка ў г.Бяроза прынялі актыўны ўдзел у семінары, прэзентаваўшы слухачам партнёрскую праграму банка «ШЫРЭКРУГ». У рамках гэтай праграмы пакупнікі (кліенты банка – юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі) маюць магчымасць набыць прадукцыю партнёра банка ў растэрміноўку па стаўцы 0,00001% гадавых на індывідуальна ўстаноўлены тэрмін.
Падобныя мерапрыемствы, якія арганізоўвае Белаграпрамбанк у цэнтрах прыцягнення Igrow па ўсёй рэспубліцы для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, сталі ўжо добрай традыцыяй. Тут бізнесмены, інвестары дзеляцца сваім досведам, наладжваюць дзелавыя кантакты і ствараюць кааперацыі. Банк гуляе ў такіх сустрэчах ключавую ролю - ён не толькі дае свае пляцоўкі, тэхнічнае абсталяванне для правядзення сумесных з бізнесам афлайн-і анлайн-мерапрыемстваў, але і дапамагае ўдзельнікам - сваім дзеючым і патэнцыйным кліентам - у засваенні фінансавых прадуктаў, партнёрскіх праграм падтрымкі бізнесу, пошуку інвестыцый і фінансавання, пашырэнні кліенцкай базы.