Увага, ашуканцы ў сацыяльных сетках!
Паважаныя кліенты!
На сёння захоўваецца тэндэнцыя павелічэння колькасці фэйкавай (ашуканскай) рэкламы ў сацыяльных сетках, якая размяшчаецца нібыта ад імя Белаграпрамбанка, аб правядзенні акцый дарэння (розыгрышу) грашовых сродкаў з нагоды юбілею банка.
Для прыняцця ўдзелу ў "акцыі" карыстальніку прапануецца ўвесці лагін і пароль на ашуканскім сайце, web-дызайн якога ідэнтычны дызайну афіцыйнага сайта сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" банка. Мэта функцыянавання ашуканскага сайта - нелегітымны збор інфармацыі аб лагінах, паролях і значэннях SMS-кодаў.
Будзьце пільныя! Не ўдзельнічайце ў сумнеўных розыгрышах і акцыях, не пераходзіце па падазроных інтэрнэт-спасылках. Будзьце рацыянальныя і разумныя.
Мы ўпэўненыя, што вы ўмееце распазнаваць падманныя прапановы!
Беражыце сябе! Ваш Белаграпрамбанк.