Увага! Новая схема махлярства.
Паважаныя кліенты!
Інфармуем аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь пачасціліся выпадкі махлярства, калі зламыснікі шляхам падману пераконваюць грамадзян аформіць крэдыт і пералічыць грашовыя сродкі на "бяспечны" рахунак.
Як правіла, ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі розных службаў банкаў, Нацыянальнага банка, Асацыяцыі банкаў, праваахоўных органаў або буйных гандлёвых пляцовак. Званок паступае на мабільны тэлефон або ў месэнджэр (Viber, WhatsApp). Пры гэтым нумары тэлефонаў, з якіх здзяйсняецца званок, могуць быць падобныя на афіцыйныя тэлефоны гэтых арганізацый.
Ашуканец паведамляе ілжывыя звесткі аб тым, што на імя грамадзяніна (і без яго ведама) нехта аформіў крэдыт у банку. Пад падазрэннем усё і асабліва супрацоўнікі банка! Прапануецца прыняць удзел у расследаванні, пры гэтым «супрацоўнік» просіць не тэлефанаваць у банк, бо званок можа перашкодзіць выкрыццю злачынца, і папярэджвае аб наяўнасці крымінальнай адказнасці за перашкаджэнне расследаванню.
У інтарэсах расследавання грамадзяніна пераконваюць аформіць рэальны крэдытны дагавор і пералічыць сродкі на пэўны рахунак для забеспячэння іх захаванасці. Адначасова "супрацоўнік" пераконвае, што пагашаць узяты крэдыт не трэба.
Памятайце! Галоўная мэта ашуканцаў - прымусіць Вас перавесці ім сродкі або стварыць умовы, калі грошы можна выкрасці з Вашага рахунку дыстанцыйна!
Супрацоўнікі банкаў і праваахоўных органаў ніколі не запытваюць па тэлефоне данныя Вашай банкаўскай карткі і коды - пацверджанні з SMS-паведамленняў, а таксама не просяць аформіць крэдыт і пералічыць грошы на які-небудзь рахунак.
Будзьце пільныя! Не станьце ахвярай падману!