Увага! Зафіксаваны махлярскія "розыгрышы" ад імя Белаграпрамбанка ў Instagram і Facebook
Шаноўныя кліенты Белаграпрамбанка, падпісчыкі сацыяльных сетак!
Інфармуем вас, што з сацыяльных сетках з'явілася фэйкавая рэклама ад імя нібыта Белаграпрамбанка пра правядзенне фальшывых "розыгрышаў" тэлефонаў, бытавой тэхнікі і іншых каштоўных прызоў. Пры націсканні на рэкламу карыстальнікі пераходзяць на падробленыя сайты інтэрнэт-банкінгу Белаграпрамбанка, дзе ім прапануецца ўвесці свой лагін і пароль.
Удзельнікі такіх махлярскіх "розыгрышаў" рызыкуюць пазбыцца сваіх грошай, скампраметаваць свае персанальныя дадзеныя, а таксама канфідэнцыйную інфармацыю пра лагін і пароль ад Інтэрнэт-банкінгу.
Нагадваем адрас афіцыйнай старонкі інтэрнет-банкінгу ААТ «Белаграпрамбанк» – https://www.ibank.belapb.by. Не ўводзьце лагін і пароль ад Інтэрнет-банкінгу на падазроных сайтах і не пераходзьце па падазроных інтэрнэт-спасылках!
Усю інфармацыю пра актуальныя рэкламныя гульні і акцыі нашага Банка можна праверыць на афіцыйным сайце ААТ "Белаграпрамбанк" - https://www.belapb.by – у раздзеле «Рэкламныя гульні і акцыі», у спецыялістаў у аддзяленні, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Банка