Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дарагія сябры!
Адкрытае акцыянернае таварыства “Белаграпрамбанк” віншуе вас з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, сімвал упэўненасці ў заўтрашнім дні сучаснага і будучых пакаленняў беларусаў. У гэты дзень мы выказваем асаблівую падзяку тым, хто ў бітве з гітлераўскімі акупантамі адстаяў нашу свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вескі ў пасляваенны час.
З Днем Незалежнасці, паважаныя суайчыннікі! У гэты светлы і радасны дзень ад шчырага сэрца жадаем вам мірнага неба, спакою, дабрабыту і росквіту!
Наглядальны савет, Праўленне ААТ “Белаграпрамбанк”