Вызначаныя пераможцы адукацыйнага конкурсу «АГРА 3.0»
11 чэрвеня 2021 года адбыўся фінал Рэспубліканскага адукацыйнага конкурсу па падтрымцы і развіцці моладзевага прадпрымальніцтва «АГРА 3.0».
Па выніках пяцігадзіннага анлайн-марафона, падчас якога трансляваліся відэапрэзентацыі ўдзельніка конкурсу, што выйшлі ў фінал, журы заключнага этапа вызначыла пераможцаў.
Як адзначыў намеснік Старшыні Кіраўніцтва ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Чугай, звяртаючыся да фіналістаў, кіраўніцтва і супрацоўнікі банка з энтузіязмам сочаць за «АГРА 3.0», а таксама дадаў, што іх усіх ужо можна лічыць пераможцамі, таму што сярод вялікай колькасці праектаў яны ў ліку 30, якія дайшлі да фіналу.
Пераможцамі прызнаныя 18 удзельнікаў конкурсу (у кожнай катэгорыі па тры пераможцы).
У намінацыі «Найлепшая бізнес-ідэя» пераможцамі сталі:
у катэгорыі «Інавацыйны банкаўскі сервіс, новы банкаўскі прадукт»:
- 1 месца - Міцэвіч Марыя
- 2 месца - каманда «AnNa» (УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцягу сельскагаспадарчая акадэмія»)
- 3 месца - Каманда «ТЭРЦЫЯ» (УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»)
у катэгорыі «Экалогія»:
- 1 месца – Войтаў Філіп
- 2 месца – Рудэнок Ганна
- 3 месца – Башарымава Дар'я
у катэгорыі «Лічбавізацыя бізнеса»:
- 1 месца – каманда «Digitalісты» (УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»)
- 2 месца – каманда «BullMarkeT 2.0» (УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»)
- 3 месца – каманда «NEOgranic» (УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»)
У намінацыі «Найлепшае кейс-рашэнне» пераможцамі сталі:
у катэгорыі «Сельская гаспадарка і фермерства»:
- 1 месца – Віннік Арцём
- 2 месца – каманда «EcoBerries» (УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны»)
- 3 месца – каманда «Інаватыкі» (УА «Беларуска-расійскі ўніверсітэт»)
у катэгорыі «Сфера паслуг»:
- 1 месца – каманда «Insight» (УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»)
- 2 месца – каманда «Technology of success» (УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»)
- 3 месца – Курач Аляксандр
у катэгорыі «Сацыяльнае прадпрымальніцтва»:
- 1 месца – каманда «Я+Я» (Лідскі каледж УА «Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»)
- 2 месца – каманда «ТЭРЦЫЯ» (УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»)
- 3 месца – каманда «Гусь Васіль» (УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны»)
Барацьба за перамогу была вельмі напружанай: варта адзначыць, што некаторыя праекты былі з розніцай у дзясятыя бала. Але ў анлайн-камунікацыі паміж удзельнікамі праекта панавалі павага і падтрымка. Маладыя людзі сталі аб'ядноўваць свае ідэі, прадумваць іх сумесную рэалізацыю, выдзяляць тыя праекты, якія цікавыя. Менавіта гэты факт пацвярджае, што мэты конкурсу дасягнутыя, а калабарацыя маладых неабыякавых людзей зможа рэалізаваць сябе ў іншых ініцыятывах Белаграпрамбанка і развівацца ў Цэнтрах прыцяжэння Igrow.
Віншуем пераможцаў! Іх чакаюць прызы, падарункі і прыемныя эмоцыі ад падвядзення вынікаў конкурсу «АГРА 3.0», якое адбудзецца 18 чэрвеня 2021 года.
Даведкава: З 15 сакавіка 2021 года Белаграпрамбанк сумесна з Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй банка праводзіць Рэспубліканскі адукацыйны конкурс па падтрымцы і развіцці моладзевага прадпрымальніцтва «АГРА 3.0».
Стаць удзельнікамі конкурсу і пазмагацца за галоўныя прызы маглі маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года як індывідуальна, так і ў складзе каманды студэнтаў і навучэнцаў 2-4-х курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі нашай краіны.
Удзельнічаць у конкурсе можна было як з гатовай бізнес-ідэяй, так і з кейс-рашэннем, распрацаваным на працягу конкурсу на практычнае заданне ад рэальных прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.
Галоўны прыз у намінацыі «Найлепшае кейс-рашэнне» – 5 000 беларускіх рублёў.
Галоўны прыз у намінацыі «Найлепшая бізнес-ідэя» – 15 000 беларускіх рублёў.