«Юбілейны ўраджай прызоў» спее, але махляры не дрэмлюць!
Шаноўныя кліенты Белаграпрамбанка, падпісчыкі сацыяльных сетак!
Будзьце ўважлівыя! У інтэрнеце, часцей у сацыяльных сетках, махляры размяшчаюць падробленую рэкламу розыгрышаў каштоўных прызоў ад ААТ «Белаграпрамбанк», для ўдзелу ў якіх нібыта неабходна аўтарызавацца ў сістэме «Інтэрнет-банкінг». Перайсці на старонку інтэрнет-банкінга прапаноўваецца па кліку па рэкламе або па спасылцы, размешчанай пад ёй. Спасылкі перанакіроўваюць грамадзян на фішангавыя старонкі, дызайн якіх падобны на дызайн афіцыйнага сайта сістэмы «Інтэрнет-банкінг» Белаграпрамбанка. ГЭТА ПАДМАН! Такім чынам махляры атрымліваюць доступ да Вашых логінаў і пароляў.
Заклікаем Вас быць пільнымі і звяртаць увагу не толькі на знешні выгляд старонкі Інтэрнет-банкінга, але і на яе веб-адрас. Нагадваем адрас афіцыйнай старонкі інтэрнет-банкінгу ААТ «Белаграпрамбанк» – https://www.ibank.belapb.by.
Не ўводзьце лагін і пароль ад Інтэрнет-банкінгу на падазроных сайтах і не пераходзьце па падазроных інтэрнэт-спасылках!
Усю інфармацыю пра актуальныя рэкламныя гульні і акцыі нашага Банка можна праверыць на афіцыйным сайце ААТ «Белаграпрамбанк» – https://www.belapb.by – у раздзеле «Рэкламныя гульні і акцыі», у спецыялістаў у аддзяленнях Банка, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Банка 136