З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя ветэраны, кліенты і партнёры Банка!
Ад імя адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-годдзем з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Веліч гэтай даты, а таксама бяспрыкладны подзвіг народа ніколі не загасне ў гістарычнай памяці. Гэтае свята працята пачуццём гонару за сваю краіну і бязмежнай удзячнасцю тым, хто мужна, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў незалежнасць нашай Радзімы. Сёння 3 ліпеня з'яўляецца сімвалам міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, павагі традыцый, пераемнасці пакаленняў, адзінства беларускага грамадства.
Мы ганарымся багатай спадчынай беларускага народа, які здолеў зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля нашай будучыні. Цяпер перад грамадствам паўсталі новыя задачы, залогам ажыццяўлення якіх з'яўляецца стваральная праца кожнага з нас.
У гэты святочны дзень жадаем вам міру, дабра, шчасця, спакою і дабрабыту ў кожнай сям'і, у кожнай хаце. Хай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі!
Анатоль Лысюк,
Старшыня Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк”