Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Апісанне сістэмы ўнутранага кантролю

    Сістэма ўнутранага кантролю - сукупнасць працэсу ўнутранага кантролю, арганізацыйнай структуры, лакальных прававых актаў (далей - ЛПА), якія вызначаюць палітыку, методыкі і працэдуры ўнутранага кантролю, а таксама паўнамоцтваў і адказнасці органаў кіравання ААТ «Белаграпрамбанк» (далей - банк), калегіяльных органаў, падраздзяленняў і службовых асоб банка, якая забяспечвае дасягненне мэт ажыццяўлення ўнутранага кантролю.
    У банку зацверджана Палітыка ўнутранага кантролю, у тым ліку камплаенс-кантролю, у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Асноўнымі мэтамі ажыццяўлення ўнутранага кантролю, у тым ліку камплаенс-кантролю, з'яўляюцца:

    • стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця банка;
    • мінімізацыя рызыкі фінансавых страт;
    • адпаведнасць сістэмы ўнутранага кантролю маштабам, характару і ўмовам дзейнасці банка;
    • удасканаленне сістэмы ўнутранага кантролю;
    • спрыянне развіццю камплаенс-культуры;
    • падтрыманне культуры нулявой талерантнасці да карупцыі;
    • недапушчэнне канфлікту інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення, а таксама магчымасці здзяйснення злачынстваў і іншых супрацьпраўных дзеянняў;
    • падтрыманне дзелавой рэпутацыі банка на належным узроўні;
    • падтрыманне карпаратыўных каштоўнасцей і правілаў, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай этыкі, імкненне да ўдасканалення карпаратыўнай культуры;
    • пацвярджэнне адданасці банка прынцыпам адкрытага і чэснага вядзення бізнесу;
    • забеспячэнне празрыстасці дзейнасці для акцыянераў, трэціх асоб і рэгулюючых органаў;
    • рэалізацыя прынятых рашэнняў.

     

    Для дасягнення пастаўленых мэт падраздзяленнямі па ажыццяўленні ўнутранага кантролю і (або) камплаенс-кантролю забяспечваецца арганізацыя і функцыянаванне сістэмы ўнутранага кантролю па наступных напрамках (задачах):

    • дасягненне пастаўленых стратэгічных мэт;
    • забеспячэнне эфектыўнай фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці;
    • забеспячэнне эфектыўнасці кіравання актывамі і пасівамі;
    • забеспячэнне захаванасці актываў і ўкладанняў банка;
    • забеспячэнне дакладнасці, паўнаты, аб'ектыўнасці і своечасовасці вядзення бухгалтарскага ўліку, складання і прадстаўлення бухгалтарскай (фінансавай), прудэнцыйнай і іншай справаздачнасці;
    • размеркаванне паўнамоцтваў і адказнасці;
    • правядзенне ацэнкі эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі;
    • правядзенне ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у склад банкаўскага холдынга;
    • функцыянаванне інфармацыйных сістэм, кіраванне інфармацыйнымі патокамі (атрыманне і перадача інфармацыі), забеспячэнне абароны інфармацыі;
    • выкананне банкам і яго работнікамі патрабаванняў заканадаўства, ЛПА;
    • прадухіленне легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння;
    • выкананне банкам і яго работнікамі заканадаўства аб банкаўскай, камерцыйнай і іншай тайне, якая ахоўваецца законам, і патрабаванняў Нацыянальнага банка да раскрыцця інфармацыі;
    • выкананне банкам і яго работнікамі заканадаўства аб персанальных даных;
    • прымяненне эканамічных санкцый, інфармаванне банкамі падатковых органаў замежных дзяржаў, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы, аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правілаў;
    • ажыццяўленне банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці з афіляванымі асобамі і інсайдарамі;
    • кіраванне канфліктам інтарэсаў;
    • прадухіленне (спыненне) правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, карупцыйных правапарушэнняў;
    • праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
    • выкананне банкам і яго работнікамі прымяняльных стандартаў дзелавой практыкі.

     

    Сістэма ўнутранага кантролю банкаўскага холдынга дэцэнтралізаваная і складаецца з трох узроўняў:

    • у банку;
    • кантроль банка за дзейнасцю арганізацыі-ўдзельніка банкаўскага холдынга;
    • у арганізацыі-ўдзельніку банкаўскага холдынга.

     

    Рэалізацыя нормаў Палітыкі ў дачыненні да арганізацый-удзельнікаў банкаўскага холдынга ажыццяўляецца шляхам уплыву банка на рашэнні, якія прымаюцца такімі арганізацыямі, у адпаведнасці з механізмамі, замацаванымі ў заканадаўстве і ЛПА.
    Праўленне банка арганізоўвае эфектыўную сістэму перадачы і абмену інфармацыяй, якая забяспечвае паступленне неабходных звестак зацікаўленым у іх карыстальнікам.

    Інфармацыя пра службовую асобу, адказную за ўнутраны кантроль у банку:

    Службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль у банку, — Мельчакова Інэса Фёдараўна, выканаўчы дырэктар банка (прызначана загадам банка з улікам праходжання ацэнкі адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якая праводзіцца спецыяльнай кваліфікацыйнай камісіяй Нацыянальнага банка са згоды наглядальнага савета банка).

    Асобай, якая замяшчае службовую асобу, адказную за ўнутраны кантроль у банку, на перыяд яе часовай адсутнасці, прызначаны дырэктар Дэпартамента камплаенс-кантролю Дзелікатны Юрый Міхайлавіч.


     

     

    Сістэма канфідэнцыйнага інфармавання

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць