Палітыка банка ў дачыненні да раскрыцця інфармацыі
У мэтах рэалізацыі палітыкі ў галіне раскрыцця інфармацыі ў ААТ "Белаграпрамбанк" дзейнічае Палажэнне аб інфармацыйным суправаджэнні дзейнасці ААТ "Белаграпрамбанк". Дадзены дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і лакальнымі прававымі актамі банка.
Пры раскрыцці інфармацыі банк кіруецца такімі прынцыпамі як дакладнасць і яснасць, паўната, даступнасць, своечасовасць і рэгулярнасць, аператыўнасць, адсутнасць інфармацыйнай асіметрыі, захаванне банкаўскай тайны і прыватнасці інфармацыі.