Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе сваім кліентам наступныя віды аўтаматычнай аплаты паслуг:

    Аўтааплата ў сістэме «Мабільны інтэрнэт-банкінг»

    Паслуга дазваляе ў аўтаматычным рэжыме здзяйсняць плацяжы па настроеных вамі правілах.

    Аўтаматычна могуць здзяйсняцца тыя плацяжы, якія знаходзяцца ў спісе «Падпісаныя плацяжы».

    Для першапачатковай настройкі паслугі «Аўтааплата» неабходна зрабіць наступнае.

    Крок 1. Здзейсніце плацеж ў «Мабільным інтэрнэт-банкінгу» і дадайце яго ў «Падпісаныя плацяжы». Выберыце патрэбны плацёж.

    Для гэтага перайдзіце ў раздзел «Плацяжы» / «Аплата паслуг» / выберыце патрэбную паслугу і пры аплаце пастаўце адзнаку «Дадаць у Падпісаныя плацяжы».

    Пасля гэтага дадзены плацеж з'явіцца ў спісе плацяжоў, па якіх можна настроіць паслугу «Аўтааплата».

    Крок 2. Настройце паслугу «Аўтааплата».

    Зайдзіце ў раздзел «Плацяжы» / «Аўтааплата».

    Змяняючы статус плацяжоў уверсе экрана, вы можаце адлюстраваць на экране: усе магчымыя плацяжы для настройкі аўтааплаты, свае актыўныя/ неактыўныя плацяжы з выкарыстаннем паслугі «Аўтааплата».

    Выберыце патрэбны плацеж. Пры націсканні на «Сума плацяжу» можна абраць аўтааплату па выстаўленай суме або ўвесці суму паводле свайго меркавання. Пры націсканні на «Дадаць расклад плацяжу», можна наладзіць дату пачатку дзеяння паслугі і перыяд аўтапапаўнення. Для захавання настройкі націсніце «Захаваць».

    Крок 3. Праверце плацежную картку, з якой будзе ажыццяўляцца аўтаматычны плацеж.

    У раздзеле «Аўтааплата» ў правым верхнім вугле націсніце на значок «Настройкі».

    Цяпер вы зможаце наладзіць прыярытэт картак, гэта значыць прызначыць картку, з якой плацеж будзе здзяйсняцца ў першую чаргу.

    Асаблівасці функцыянавання паслугі «Аўтааплата».

    • Мінімальны памер плацяжу вызначаецца ў памеры 0.01 BYN (максімальны памер можа быць вызначаны пастаўшчыком паслуг, на карысць якога здзяйсняецца плацеж).
    • Час спісання банкам сродкаў з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана картка, па прызначаным кліентам раскладзе – штодня на працягу плацежнага перыяду ў 14:20 і 19:20.
    • Плацежны перыяд, на працягу якога ажыццяўляецца аплата – прамежак часу на працягу 5 працоўных дзён з даты пачатку дзеяння аўтааплаты, якая вызначана кліентам.

    Нагадваем! Настроіць паслугу «Аўтааплата» вы зможаце толькі па тых плацяжах, якія знаходзяцца ў спісе «Падпісаныя плацяжы».


    Аўтааплата ў інфакіёску

    Паслугай «Аўтааплата» можна скарыстацца ў любым інфакіёску банка.

    Для першапачатковай настройкі паслугі «Аўтааплата» неабходна зрабіць наступнае:

    Пры выбары статусу «НЕ» - ваш плацеж дэактывуецца.

    Асаблівасці функцыянавання паслугі «Аўтааплата».

    1. Выберыце паслугу «Аўтааплата» са спіса аперацый у меню інфакіёска.
    2. Са спіса вашых падпісаных плацяжоў выберыце патрэбны плацеж і націсніце «Выбраць».
    3. Праверце правільнасць апісання абранага вамі плацяжу і націсніце «Змяніць».
    4. Каб актываваць паслугу «Аўтааплата» – у полі «Актыўнасць паслугі» выберыце статус «ТАК».
    5. Увядзіце жаданую дату заканчэння актыўнасці паслугі ў фармаце YYYYMMDD ці пакіньце пустой і націсніце «Увод».
    6. Увядзіце назву вашага плацяжу, напрыклад, «Мой інтэрнэт» і націсніце «Увод».
    7. Увядзіце суму для папаўнення і націсніце «Увод».
    8. Увядзіце прозвішча, імя і імя па бацьку плацельшчыка, калі гэтыя звесткі адлюструюцца аўтаматычна – праверце правільнасць даных і націсніце «Увод».
    9. Настройце расклад паслугі:
      1. націсніце «Дадаць»;
      2. увядзіце дату першага запуску ў фармаце YYYYMMDD і перыяд паўтарэння.
    10. Націсніце «Працягнуць», праверце ўведзеныя вамі змены для настройкі паслугі «Аўтааплата» і націсніце «Захаваць».
    11. Калі аперацыя адобраная банкам, націсніце працягнуць і ўвядзіце ПІН-код.
      • Мінімальны памер плацяжу вызначаецца ў памеры 0.01 BYN (максімальны памер можа быць вызначаны пастаўшчыком паслуг, на карысць якога здзяйсняецца плацеж).
      • Час спісання банкам сродкаў з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана картка, па прызначаным кліентам раскладзе – штодня на працягу плацежнага перыяду ў 14:20 і 19:20.
      • Плацежны перыяд, на працягу якога ажыццяўляецца аплата – прамежак часу на працягу 5 працоўных дзён з даты пачатку дзеяння аўтааплаты, якая вызначана кліентам.

    Аўтааплата МТС

    Паслуга «Аўтааплата МТС» – гэта зручны спосаб папаўнення балансу асабовага рахунку МТС, бо цяпер не трэба пастаянна кантраляваць і папаўняць баланс асабовага рахунку.

    Падключыць паслугу можна ў сістэме Мабільны інтэрнэт-банкінг (пакуль толькі на мабільных прыладах з аперацыйнай сістэмай iOS).

    Калі баланс вашага асабовага рахунку змяншаецца да зададзенага вамі значэння, МТС аўтаматычна інфармуе банк пра неабходнасць здзяйснення плацяжу па аплаце паслуг МТС. Банк спіша названую кліентам суму з рахунку, да якога выпушчана картка, і пералічыць яе на карысць аператара МТС.

    Мінімальны баланс асабовага рахунку МТС (мінімальны парог балансу асабовага рахунку МТС вызначаецца ў памеры ад 10 беларускіх капеек да 19,9 беларускіх рублёў).

    Для падключэння паслугі ў сістэме Мабільны інтэрнэт-банкінг:

    1. Са спісу вашых падпісаных плацяжоў абярыце плацёж на карысць аператара МТС;
    2. Зайдзіце ў раздзел «Плацяжы» / «Аўтааплата»
    3. Са спісу вашых падпісаных плацяжоў вылучыце плацёж на карысць аператара МТС;
    4. Дадайце расклад плацяжу, наладзьце дату пачатку дзеяння паслугі, перыяд, а таксама суму аўтапапаўнення і мінімальную рэшту на рахунку.

    Асаблівасці функцыянавання паслугі «Аўтааплата».

    • Мінімальны памер плацяжу вызначаецца ў памеры 0.01 BYN (максімальны памер можа быць вызначаны пастаўшчыком паслуг, на карысць якога здзяйсняецца плацеж).
    • Час спісання банкам сродкаў з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана картка, па прызначаным кліентам раскладзе – штодня на працягу плацежнага перыяду ў 14:20 і 19:20.
    • Плацежны перыяд, на працягу якога ажыццяўляецца аплата – прамежак часу на працягу 5 працоўных дзён з даты пачатку дзеяння аўтааплаты, якая вызначана кліентам.

    Нагадваем! Настроіць паслугу Аўтааплата МТС у Мабільным інтэрнэт-банкінгу вы зможаце толькі пры наяўнасці плацяжу на карысць МТС у спісе «Падпісаныя плацяжы».

    Перыядычная аплата ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

    Перыядычная аплата дазваляе ў аўтаматычным рэжыме здзяйсняць аплату паслуг мабільнай сувязі і інтэрнэт правайдараў.

    Для першапачатковай настройкі Перыядычнай аплаты трэба зрабіць наступнае.

    Крок 1. Зайдзіце ў сістэму «Інтэрнэт- банкінг, у меню злева выберыце са спіса паслуг «Перыядычная аплата».

    Крок 2. Настройце «Перыядычную аплату».

    Для гэтага выберыце патрэбны раздзел са спіса прапанаваных паслуг для настройкі Перыядычнай аплаты.

    Выберыце рахунак, з якога будзе праводзіцца аплата.

    Запоўніце раздзел «Аплачваць паслугу перыядычна». Пры прастаўленні адзнакі «Выстаўленая сума» перыядычны плацеж будзе выконвацца ў той суме, якую выставіць пастаўшчык паслуг. Калі адзнака «Выстаўленая сума» не прастаўляецца, то на наступным кроку можна ўвесці суму паводле свайго меркавання.

    Вызначце перыядычнасць, дату першага плацяжу і дату заканчэння вашага даручэння на перыядычную аплату.

    • Першы плацеж будзе здзейснены ў названую вамі дату пачатку перыяду.
    • Калі вы ўводзіце ў якасці даты пачатку перыяду бягучы дзень, то першы плацеж будзе здзейснены сёння ж пры ўмове рэгістрацыі вамі перыядычнага плацяжу не пазней за 22 гадзіны 59 хвілін.
    • Пачынаючы з першага плацяжу ўсе наступныя будуць здзяйсняцца праз пазначаную вамі колькасць дзён. Напрыклад, калі вы прызначылі першы плацеж на 15 мая з перыядычнасцю праз кожныя 5 сутак, то другі плацеж адбудзецца 20 мая, трэці – 25 мая і гэтак далей.
    • Пасля надыходу даты заканчэння дзеяння перыядычнай аплаты, плацяжы не здзяйсняюцца.

    Асаблівасці функцыянавання паслугі «Аўтааплата».

    • Мінімальны памер плацяжу вызначаецца ў памеры 0.01 BYN (максімальны памер можа быць вызначаны пастаўшчыком паслуг, на карысць якога здзяйсняецца плацеж).
    • Час спісання банкам сродкаў з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана картка, па прызначаным кліентам раскладзе – штодня на працягу плацежнага перыяду ў 14:20 і 19:20.
    • Плацежны перыяд, на працягу якога ажыццяўляецца аплата – прамежак часу на працягу 5 працоўных дзён з даты пачатку дзеяння аўтааплаты, якая вызначана кліентам.

    Нагадваем! У сістэме «Інтэрнэт- банкінг» вы можаце настроіць Перыядычную аплату толькі для аплаты мабільнай сувязі і інтэрнэт правайдараў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць