Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Атрыманне/змена ПІН-кода

    Звяртаем вашу ўвагу! Пры атрыманні карткі з ПІН-кодам пры дапамозе SMS-паведамлення значэнне ПІН прыходзіць на зарэгістраваны ў банку нумар тэлефона. Пры атрыманні ПІН-кода для карэктнай працы карткі неабходна ажыццявіць першую аперацыю па картцы ў банкамаце банка. Калі вы не атрымалі ПІН-код, звярніцеся ў падраздзяленне банка або ў Кантакт-цэнтр банка па нумары 136.

    Змена ПІН-кода ў банкаматах.

    Аперацыя па змене ПІН-кода можа ажыццяўляцца неабмежаваную колькасць разоў.

    Для змены ПІН-кода неабходна:

    1. Уставіць картку ў банкамат, набраць першапачатковы ПІН-код.
    2. Выбраць аперацыю "Змена ПІН-кода".
    3. Прытрымлівацца інструкцый на экране банкамата. 

    Звяртаем вашу ўвагу! З пазіцыі бяспекі не рэкамендуецца прызначаць у якасці ПІН-кода аднолькавыя лічбы (5555) або лічбы па парадку (напрыклад, 4567), даты нараджэння, даты іншых значных падзей, вядомых шырокаму колу асоб. Апрача таго, неабходна ўлічыць, што ПІН-код павінен абавязкова складацца з чатырох знакаў.

    ВАЖНА!
    У выпадку калі вы забыліся ПІН-код, змяніць яго на новае значэнне немагчыма. За змену ПІН-кода спаганяецца тарыф згодна са зборнікам плат ААТ "Белаграпрамбанк".

    Змена ПІН-кода ў Мабільным інтэрнэт-банкінгу

    У выпадку калі вы забыліся ПІН-код, пры дапамозе мабільнага прыкладання вы можаце атрымаць яго новае значэнне.

    Для змены ПІН-кода неабходна:

    1. Аўтарызавацца ў Мабільным інтэрнэт-банкінгу.
    2. Выбраць картку.
    3. У дэталях па картцы ў раздзеле "Аперацыі" выбраць "Змяніць PIN-код".
    4. Далей выбраць картку для аплаты паслугі, пацвердзіць нумар тэлефона, азнаёміцца з тарыфамі банка і ўвесці мабільны ключ.

    За змену ПІН-кода спаганяецца тарыф згодна са зборнікам плат ААТ "Белаграпрамбанк".

    Аперацыя па змене ПІН-кода можа ажыццяўляцца 3 разы на суткі.

    Звяртаем Вашу ўвагу! Новы ПІН-код прыходзіць у SMS на зарэгістраваны ў банку нумар тэлефона. Для забеспячэння магчымасці здзяйснення аперацый у рэжыме off-line (напрыклад, на борце самалёта) неабходна здзейсніць любую аперацыю па картцы ў банкамаце банка. У сувязі з гэтай асаблівасцю змена ПІН-кода немагчыма для картак нестандартных формаў-фактараў (Нерэальная карта, Карта-бірулька, аплатнае кальцо Pay Ring), паколькі названыя карткі не выкарыстоўваюцца ў банкамаце.

    Змена ПІН-кода ў Інтэрнэт-банкінгу

    У выпадку, калі вы забыліся ПІН-код, з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу вы можаце атрымаць яго новае значэнне.

    Для змены ПІН-кода неабходна:

    1. Аўтарызавацца ў Інтэрнэт-банкінгу.
    2. Выбраць раздзел "Карткі" - "Кіраванне карткамі".
    3. Выбраць картку са спіса і націснуць "Атрымаць PIN/CVV2-код".
    4. Далей выбраць картку для аплаты паслугі, пацвердзіць нумар тэлефона, азнаёміцца з тарыфамі банка і ўвесці сеансавы або сесійны ключ.

    За змену ПІН-кода спаганяецца тарыф згодна са зборнікам плат ААТ "Белаграпрамбанк".

    Аперацыя па змене ПІН-кода можа ажыццяўляцца 3 разы на суткі.

    Звяртаем Вашу ўвагу! Новы ПІН-код прыходзіць у SMS на зарэгістраваны ў банку нумар тэлефона. Для забеспячэння магчымасці здзяйснення аперацый у рэжыме off-line (напрыклад, на борце самалёта) неабходна здзейсніць любую аперацыю па картцы ў банкамаце банка. У сувязі з гэтай асаблівасцю змена ПІН-кода немагчыма для картак нестандартных формаў-фактараў (Нерэальная карта, Карта-бірулька, аплатнае кальцо Pay Ring), паколькі названыя карткі не выкарыстоўваюцца ў банкамаце.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць