Валютна-абменныя аперацыі па картках
Паважаныя трымальнікі картак ААТ "Белаграпрамбанк"!
Просім вас азнаёміцца з асаблівасцямі здзяйснення валютна-абменных аперацый па бягучых (разліковых) рахунках, доступ да якіх забяспечваецца пры выкарыстанні картак.
У выпадку, калі валюта аперацыі не супадае з валютай рахунку, а таксама ў некаторых выпадках, прадугледжаных плацежнымі сістэмамі, ажыццяўляецца валютна-абменная аперацыя. Пры правядзенні валютна-абменнай аперацыі выкарыстоўваюцца курсы як банка-эмітэнта (для аперацый з выкарыстаннем картак ААТ "Белаграпрамбанк" устанаўліваюцца асобныя курсы валют, адрозныя ад курсаў па аперацыях з наяўнымі грашовымі сродкамі), так і адпаведнай плацежнай сістэмы MasterCard Worldwide (для картак MasterCard і Maestro) ці Visa International (для картак VISA і VISA Electron).
Інфармацыя аб курсах валют па аперацыях з карткамі, устаноўленых ААТ "Белаграпрамбанк", размяшчаецца на галоўнай старонцы сайце.
Інфармацыя аб курсах валют, устаноўленых міжнароднымі плацежнымі сістэмамі, размяшчаецца на сайтах:
Інфармацыю аб курсах валют трымальнікі картак іншых банкаў могуць атрымаць у банках-эмітэнтах (банках, якія выпусцілі карткі ў абарачэнне).
Звярніце ўвагу!
Любая аперацыя з выкарыстаннем карткі (зняцце наяўных грашовых сродкаў, аплата пакупкі, папаўненне рахунку) праходзіць, як правіла, у дзвюх сістэмах. Першапачаткова - у сістэме апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў, у якой у рэальным часе змяняецца даступная сума па картцы (павялічваецца або памяншаецца на суму аперацыі), а затым - у сістэме клірынгу, у якой фарміруецца разліковая інфармацыя. Толькі па меры апрацоўкі банкам разліковай інфармацыі сума аперацыі адлюстроўваецца па рахунку кліента.
Так як абменныя курсы ўстанаўліваюцца міжнароднымі плацежнымі сістэмамі штодня і абнаўляюцца з улікам сітуацыі на валютным рынку, сума аперацыі ў валюце рахунку на этапе аўтарызацыі і на этапе адлюстравання аперацыі па рахунку можа адрознівацца (у меншы або большы бок).
Часам пры аплаце ў арганізацыі гандлю і сэрвісу (АГС) касір прапануе выбраць валюту плацяжу, у тым ліку валюту рахунку, да якога выпушчана ваша картка. У ходзе такіх аперацый акрамя курсаў банка-эмітэнта і міжнароднай плацежнай сістэмы выкарыстоўваюцца таксама курсы АГС, што фактычна павялічвае кошт пакупкі. Напрыклад, калі вы расплачваецеся ў Польшчы карткай у доларах ЗША і выбралі ў якасці валюты аплаты долар ЗША, то сума пакупкі ў злотых будзе пераведзена ў долары ЗША па курсе АГС, які менш выгадны, чым курс МПС. Каб пазбегнуць залішніх выдаткаў, рэкамендуем пры аплаце ў АГС заўсёды выбіраць валюту той краіны, у якой вы знаходзіцеся.
Зварот грашовых сродкаў па аперацыі з выкарыстаннем карткі ажыццяўляецца па курсе продажу на момант здзяйснення аперацыі, указаны АГС.