Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Карыстайцеся ўсімі перавагамі картак Белаграпрамбанка з Apple Pay!

    Гэта зручны, бяспечны і прыватны спосаб аплаты. Аплачваць пакупкі з дапамогай Apple Pay могуць уладальнікі прылад з аперацыйнай сістэмай iOS і macOS — iPhone, iPad или Apple Watch.

    Аплата ў крамах

    Apple Pay дазваляе хутка і вельмі проста аплачваць пакупкі ў крамах. Расплаціцца на касе можна з дапамогай iPhone і Apple Watch, якія заўсёды ў вас пад рукой.

    Калі для аплаты вы карыстаецеся Face ID, то неабходна націснуць двойчы бакавую кнопку iPhone, паглядзець на экран і паднесці прыладу да тэрмінала.

    А калі вы плаціце з Touch ID, паднясіце iPhone да тэрмінала, утрымліваючы палец на датчыку.
     

    Каб аплаціць праз Apple Pay з дапамогай Apple Watch, двойчы націсніце бакавую кнопку і паднясіце яго да тэрмінала для аплаты.

    Аплата ў дадатках і на вэб-сайтах

    Калі вы аплачваеце пакупку на iPhone або iPad — у дадатку ці на вэб-сайце ў браўзары Safari, — выберыце Apple Pay пры афармленні і пацвердзіце пакупку, выкарыстоўваючы Face ID або Touch ID.

    А каб аформіць пакупку анлайн у браўзары Safari на Mac, выберыце Apple Pay і пацвердзіце аплату з дапамогай iPhone ці Apple Watch.

    На MacBook Pro гэта можна зрабіць, выкарыстоўваючы датчык Touch ID на панэлі Touch Bar

    Што патрэбна для падключэння Apple Pay:

    1. iPhone с Face ID або Touch ID, або Apple Watch, або iPad, або камп'ютар Mac з Touch ID. Поўны спіс прылад, сумяшчальных з Apple Pay, можна паглядзець тут.
    2. Прылада павінна быць падключана да iCloud.
    3. Дебетавая або крэдытная картка Visa або Mastercard Белаграпрамбанка.

    Падключыць Apple Pay можна лёгка.

    У мабільным дадатку Банка, выбраўшы картку і націснуўшы на "Дадаць у Wallet"

    У гэтым выпадку не прыйдзецца ўводзіць даныя карткі ўручную!

     Больш падрабязна пра Apple Pay вы можаце пачытаць на сайце кампаніі Apple.

    Акцыі і падарункі

    Пра акцыі Visa вы можаце даведацца тут 

    Пра акцыі Mastercard вы можаце даведацца тут 

    Часта задаваемыя пытанні

    Якія карткі Белаграпрамбанка можна падключыць да Apple Pay?

    Apple Pay падтрымлівае наступныя карткі Mastercard і Visa ААТ «Белаграпрамбанк»:

    Mastercard Unembossed

    Mastercard Standard

    Mastercard Gold

    Mastercard World

    Mastercard Business

    Mastercard World «Суперсила»

    Mastercard Standard «Ашчадная»

    Mastercard Gold «Ашчадная»

    у т.л. «Дакрананні», «Моцная картка», «O-GO!», «Клопат» і «Дэпазітная картка»

    Mastercard Standart "Перакростак"

    Visa Electron

    Visa Classic

    Visa Gold

    Visa Gold з алiмпiйскiм дызайнам

    Visa Platinum

    Visa Infinite

    Visa Business

    Visa Instant

    Нерэальная картка

    Visa Classic «Драйв»

    Як наладзіць Apple Pay?

    Дадаць банкаўскую картку ў Apple Pay вельмі проста. Вось што трэба зрабіць.

    Як дадаць картку Белаграпрамбанка ў Apple Pay на iPhone

     

    • Адкрыйце дадатак Wallet.
    • Дакраніцеся да значка «+» у правым верхнім куце.
    • Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
    • Або выберыце «Дадаць іншую картку» і адскануйце яе пры дапамозе камеры iPhone.

     

    Дадаць картку Белаграпрамбанка Apple Pay на iPhone прасцей за ўсё з мабільнага дадатку

     

    • Увайдзіце ў мабільны дадатак.
    • Выберыце патрэбную картку.
    • У раздзеле "Аперацыі" абярыце "Дадаць у Wallet".

     

    Як дадаць картку Белаграпрамбанка ў Apple Pay на Apple Watch
    • Адкрыйце дадатак Watch на iPhone.
    • Дакраніцеся да «Wallet і Apple Pay» і выберыце «Дадаць крэдытную або дэбетавую картку».
    • Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
    • Або выберыце «Дадаць іншую картку» і адскануйце яе пры дапамозе камеры iPhone.
    Як дадаць картку Белаграпрамбанка ў Apple Pay на iPad

     

    • Адкрыйце Налады.
    • Дакраніцеся да «Wallet і Apple Pay» і выберыце «Дадаць крэдытную або дэбетавую картку».
    • Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
    • Або выберыце «Дадаць іншую картку» і адскануйце яе пры дапамозе камеры iPad.

     

    Як дадаць картку Белаграпрамбанка ў Apple Pay на MacBook з Touch ID

     

    • Адкрыйце Сістэмныя налады.
    • Зайдзіце ў раздзел «Wallet і Apple Pay» і выберыце «Дадаць картку».
    • Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
    • Або выберыце «Дадаць іншую картку» і адскануйце яе пры дапамозе камеры MacBook Pro.

     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць