Бескантактавая карта
Не марнуйце час на дробязі - разлічвайцеся бескантактавай банкаўскай плацежнай карткай ААТ "Белаграпрамбанк"!
Час здзяйснення аперацыі скарачаецца ў 3 разы ў параўнанні з аплатай наяўнымі.
Ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем бескантактавага інтэрфейсу банкаўскіх плацежных картак магчыма толькі пасля ажыццяўлення любой аперацыі з выкарыстаннем кантактнага інтэрфейсу для ўсіх тыпаў картак банка акрамя:
- плацежнае кольцо Pairing;
- Mastercard Standard карта-бірулька;
- «Нерэальная карта».
Для здзяйснення аперацыі аплаты няма неабходнасці перадаваць картку касіру.
Сучасны спосаб разлікаў, якi падкрэслівае дынамічны лад жыцця.
ЯК АПЛАЦІЦЬ ПАКУПКІ?
Пасля ўводу касірам сумы пакупкі і з'яўлення на тэрмінале адпаведнага сігналу дастаткова паднесці картку на адлегласць ад 2 да 5 сантыметраў і праз секунду аперацыя аплаты будзе завершана*.
* пры здзяйсненні дробных пакупак (да пэўнага ліміту) не патрабуецца ўводзіць ПІН-код або ставіць подпіс на чэку.
Бескантактавыя карткі ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляюцца чыпавымі карткамі з магчымасцю радыёчастотнага ўзаемадзеяння блізкага радыусу з тэрміналам (2-5 сантыметраў), што павялічвае іх бяспеку, бо трымальнік карткі захоўвае кантроль над ёй (не перадае яе касіру) пры ўсіх бескантактавых аперацыях і дазваляе значна паскорыць абслугоўванне. Аперацыя здзяйсняецца пры паднясенні карткі да тэрмінала і пры здзяйсненні дробных пакупак (да пэўнага ліміту) ўвод ПІН-кода або подпіс на чэку не патрабуецца.
Аплаціць пакупкі па бескантактавы карце можна ў любым тэрмінале, на якім прысутнічае спецыяльны значок.
Для выгоды выкарыстання бескантактавыя карткі акрамя антэны аснашчаны чыпам і магнітнай паласой, што дазваляе іх выкарыстоўваць для аплаты ў любым пункце прыёму як звычайных, так і бескантактавых картак.