Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Зрабіце вашы пакупкі з новым фітнэс-бранзалетам Mi Smart Band 4 NFC і Mi Smart Band 6 NFC зручнымі, бяспечнымі і хуткімі!

    Перавагі

    Магчымасць бескантактнай аплаты па карце Mastercard
    Больш за 10 дзён аўтаномнай працы
    Каляровы дысплей AMOLED
    24/7 маніторынг пульсу
    Трэкінг актыўнасці
    Воданепранікальнасць 5 АТМ

    Як падлучыць картку MASTERCARD да фітнэс-бранзалета

    1. Спампаваць дадатак Mi Fit / Xiaomi Wear / Xiaomi Wear Lite*
    2. Актывіруйце бранзалет з дапамогай дадатку
    3. У «Мае прылады» («Мой профіль») абярыце «Фітнес-бранзалет Mi Smart Band 4 NFC» або «Фітнес-бранзалет Mi Smart Band 6 NFC
    4. Запоўніце дадзеныя вашай карты Mastercard
    5. Пацвердзіце аўтарызацыю праз СМС-паведамленне

    * дадатак Xiaomi Wear / Xiaomi Wear Lite даступны для трымальнікаў фітнес-бранзалета Mi SmartBand 6 NFC

    Як аплачваць пакупкі з дапамогай карткі MASTERCARD:

    Актывіруйце бранзалет, націснуўшы на сенсарную кнопку ўнізе экрана
    Актывіруйце бранзалет, націснуўшы на сенсарную кнопку ўнізе экрана
    У меню выберыце раздзел «Карткі»
    У меню выберыце раздзел «Карткі»
    Актывіруйце картку для аплаты націсканнем на стрэлачку
    Актывіруйце картку для аплаты націсканнем на стрэлачку

    Часта задаваемыя пытанні

    Якія карткі Белаграпрамбанка можна падлучыць да «Mi Band Pay»
    • Mastercard Standard;
    • Mastercard Standard "Перакростак",
    • Mastercard Unembossed;
    • Mastercard Gold;
    • Mastercard Unembossed «Моцная картка»;
    • Mastercard World «O-GO!»;
    • Mastercard Gold «Дакрананні»;
    • Mastercard Unembossed «Дакрананні»;
    • Mastercard Gold «Моцная картка»;
    • Mastercard Business;
    • Mastercard World «Суперсіла»;
    • Mastercard Standard «Ашчадная»;
    • Mastercard Gold «Ашчадная»;
    • Нерэальная картка Mastercard;
    • Mastercard World Black Edition
    Колькі каштуе карыстанне «Mi Band Pay»?

    Сэрвіс не патрабуе дадатковай платы.

    Ці трэба для аплаты з дапамогай «Mi Band Pay» падключэнне да інтэрнэту?

    Падключэнне да сеткі інтэрнэт абавязкова толькі для дадання карткі ў «Mi Fit» i «Xiaomi Wear», «Xiaomi Wear Lite» і прагляду гісторыі здзейсненых аперацый. Для аплаты пакупак у крамах з дапамогай «Mi Band Pay» доступ да сеткі інтэрнэт у момант пакупкі не патрабуецца.

    Якія прылады падтрымліваюць «Mi Band Pay»?

    Фітнэс-бранзалет Mi Smart Band 4 NFC або Фітнэс-бранзалет Mi Smart Band 6 NFC.

    Які PIN-код неабходна ўводзіць на тэрмінале пры аплаце пакупак?

    Калі пры аплаце з дапамогай «Mi Band Pay» касір просіць увесці PIN-код – неабходна ўвесці PIN-код карткі.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць