Swoo Pay
Swoo Pay — сэрвіс бескантактавай аплаты ў мабільным дадатку Swoo.
Запампаваўшы мабільны дадатак Swoo і дадаўшы ў яго сваю банкаўскую картку Mastercard або Visa Белаграпрамбанка, вы зможаце аплачваць пакупкі ў крамах з тэрміналамі бескантактавых плацяжоў. Аплачваць пакупкі з дапамогай Swoo Pay не толькі проста, але і бяспечна. Мабільны дадатак сертыфікаваны на адпаведнасць міжнародным стандартам бяспекі PCI DSS для абмену плацежнымі дадзенымі.
Карыстальнікі таксама могуць дадаць у мабільнае прыкладанне Swoo карты лаяльнасці любімых крам і важныя дакументы, каб яны заўсёды былі пад рукой.
Асноўныя тэхнічныя патрабаванні для працы Swoo Pay на смартфоне:
- версія Android 8.0 або вышэй,
- без мадыфікацый,
- падтрымка NFC,
- наяўнасць блакавання экрана,
- адсутнасць неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння.
3. Увядзіце рэквізіты банкаўскай карткі ўручную ці счытайце дадзеныя банкаўскай карткі з дапамогай NFC.
4. Прачытайце і прыміце ўмовы аказання паслугі, увядзіце код пацверджання з SMS.
5. Гатова! Ваша банкаўская картка дададзена і вы можаце здзяйсняць аплату адным дотыкам смартфона.
Як плаціць з дапамогай Swoo Pay?
Каб аплачваць пакупкі без неабходнасці адкрываць мабільны дадатак Swoo, усталюйце Swoo Pay як асноўны спосаб бескантактавай аплаты. Калі ўсталюеце, прытрымлівайцеся інструкцыі, каб здзейсніць бескантактны плацёж:
1. Выведзіце тэлефон са спячага рэжыму і разблакуйце.
2. Паднясіце тэлефон да тэрмінала і трымайце, пакуль не ўбачыце паведамленне «Гатова!» на экране тэлефона.
3. Дачакайцеся адказу тэрмінала і выконвайце інструкцыі на яго экране пры наяўнасці.
Дачакайцеся адказу тэрмінала і выконвайце інструкцыі на яго экране пры наяўнасці:
1. Адкрыйце мабільнае прыкладанне Swoo Pay.
2. Абярыце банкаўскую картку і націсніце на яе, каб адкрыць,
3. Паднясіце тэлефон да тэрмінала і выконвайце інструкцыі на яго экране.
Часта задаюць пытанні
Адказ. Аплата з дапамогай Swoo Pay даступная ўсюды, дзе прымаюцца бескантактавыя плацяжы.
Адказ. Карыстанне Swoo Pay бясплатна. Умовы абслугоўвання вашай банкаўскай карткі не мяняюцца і адпавядаюць тарыфам банка.
Адказ.
- Mastercard Unembossed;
- Mastercard Unembossed «Дотыкі»;
- Mastercard Unembossed «Моцная картка»;
- Mastercard Standard;
- Mastercard Standard «Ашчадная»;
- Mastercard Standard «Моцная картка»;
- Mastercard Standard «ПеракростАК»;
- Mastercard Gold;
- Mastercard Gold «Дотыкі»;
- Mastercard Gold «Моцная картка»;
- Mastercard Gold «Ашчадная»;
- Mastercard Business;
- Mastercard World «O-GO!»;
- Нерэальная картка Mastercard;
- Mastercard World Black Edition;
- Mastercard World «Суперсіла»;
- Visa Classic;
- Visa Gold;
- Visa Gold з алiмпiйскiм дызайнам;
- Visa Platinum;
- Visa Infinite;
- Visa Business;
- Visa Platinum Business;
- Visa Instant;
- Нэрэальная картка Visa;
- Visa Classic «Драйв».
Адказ. Не, але вы можаце дадаць сваю банкаўскую картку для бяспечнага захоўвання яе рэквізітаў у мабільным дадатку Swoo.
Адказ. Канечне. Для гэтага неабходна ўвайсці ў мабільнае прыкладанне Swoo, выбраць банкаўскую картку, для якой вы хочаце ўключыць плацяжы, і націснуць на яе, каб адкрыць дадзеныя. Далей націсніце Уключыць плацяжы, увядзіце CVV/CVC-код і націсніце Працягнуць. Прачытайце ўмовы аказання паслуг і націсніце Я згодзен. Абярыце спосаб пацверджання банкаўскай карткі і ўвядзіце код.
Адказ. Першая банкаўская картка, якую вы дадаеце ў Swoo Pay, становіцца карткай па змаўчанні. Для выбару іншай банкаўскай карткі, перайдзіце ў раздзел Галоўная на ніжняй панэлі навігацыі, абярыце банкаўскую картку, якую хочаце зрабіць карткай па змаўчанні, і націсніце на яе, каб адкрыць дадзеныя. Праверце статус банкаўскай карткі ў радку Аплата дотыкам і націсніце Усталяваць асноўны, каб плаціць карткай па змаўчанні.
Адказ. Абярыце банкаўскую картку, якую жадаеце выдаліць, і націсніце на яе, каб адкрыць дадзеныя. Націсніце на кнопку з трыма кропкамі ў правым верхнім куце экрана і абярыце Выдаліць.
Адказ. Абярыце банкаўскую картку, для якой вы жадаеце адключыць плацяжы, і націсніце на яе, каб адкрыць дадзеныя. Націсніце на кнопку з трыма кропкамі ў правым верхнім куце экрана і абярыце Адключыць плацяжы.
Адказ. Увод PIN-кода банкаўскай карткі можа спатрэбіцца толькі ў выпадку, калі запыт PIN-кода адлюстроўваецца на экране гандлёвага тэрмінала. Увядзіце PIN-код банкаўскай карткі на клавіятуры тэрмінала.
Адказ. Так, вы можаце здзейсніць пэўную колькасць плацяжоў без інтэрнэту. Аднак час ад часу мабільнаму з дадаткам Swoo неабходна падлучацца да сеткі Інтэрнэт, каб мець магчымасць далей здзяйсняць бескантактавыя плацяжы з дапамогай Swoo Pay.
Адказ. Дадзеныя банкаўскіх картак, якія дадаюцца вамі ў мабільны дадатак Swoo, абаронены ў адпаведнасці з міжнародным Стандартам бяспекі індустрыі плацежных карт - PCI DSS. Дадатковыя меры абароны дазволяць пазбегнуць магчымай уцечкі дадзеных у выпадку згубы або крадзяжу тэлефона. Таму для забеспячэння дадатковай бяспекі вашых плацежных дадзеных у мабільным дадатку Swoo неабходна абараніць ваш смартфон, усталяваўшы ў наладах АС пароль, кароткі код, графічны ключ ці ўваход па адбітку пальца.
Адказ. Вам трэба як мага хутчэй звярнуцца ў банк або Банкаўскі працэсінгавы цэнтр для блакіроўкі банкаўскай карткі і яе токена (эквівалента вашай банкаўскай карткі ў сэрвісе Swoo Pay). Таксама, Вы можаце карыстацца мабільным інтэрнэт-банкінгам або інтэрнэт-банкінгам банка для блакіроўкі банкаўскай карткі. Вы таксама можаце звярнуцца ў службу падтрымкі мабільнага дадатку Swoo па электроннай пошце support@swooapp.com.
Адказ. Вам трэба як мага хутчэй звярнуцца ў банк ці Банкаўскі працэсінгавы цэнтр для блакавання банкаўскай карткі. Таксама, Вы можаце карыстацца мабільным інтэрнэт-банкінгам або інтэрнэт-банкінгам банка для блакіроўкі банкаўскай карткі. Калі банкаўская картка дададзена ў мабільны дадатак Swoo, яе токен (эквівалент вашай банкаўскай карткі ў сэрвісе Swoo Pay) таксама будзе заблакаваны ў тэлефоне. Вы таксама можаце звярнуцца ў службу падтрымкі мабільнага дадатку Swoo па электроннай пошце support@swooapp.com.
Адказ. Пераканайцеся, што вы ўвайшлі ў дадатак Swoo з дапамогай таго ж варыянту, што і раней: нумар тэлефона, Apple ID, акаўнт Facebook або Google. Усе карткі прывязаныя да таго акаўнта, якім вы карысталіся раней.