Visa Infinite
- канс'ерж-сэрвіс 365 дзён у годзе
- money-back 2%
- выпуск Visa Gold ці Mastercard Gold бясплатна
Visa Infinite. Эксклюзіўны плацежны інструмент, які аб'ядноўвае ў сабе не толькі гнуткія фінансавыя ўмовы і сэрвісы міжнароднага класа, але і выключныя прывілеі і ўнікальныя магчымасці. Картка падкрэслівае высокі статус сваіх уладальнікаў і гарантуе ім прэферэнцыі ў розных сферах паслуг.
Спалучэнне прывілеяў, якія прадстаўляюцца плацежнай сістэмай з уласнымі распрацоўкамі банка робіць Visa Infinite ААТ «Белаграпрамбанк» унікальнай.
УМОВЫ ВЫПУСКУ:
Валюта рахунку | BYN / USD / EUR / RUB |
Тэрмін дзеяння карткі | 6 гадоў |
Плата за выпуск карткі |
500 BYN; бясплатна пры наяўнасці дэпазіту*. |
Штомесячнае абслугоўванне карткі | 50 BYN |
Персанальны менеджэр | Ажыццяўляе банкаўскае абслугоўванне трымальніка банкаўскай плацежнай карткі Visa Infinite і дапамагае вырашыць пытанні кліента хутка і без чаргі. |
Money-back |
У памеры 2% ад сумы безнаяўнай аплаты тавараў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі Visa Infinite у арганізацыях гандлю і сэрвісу прэміяльнага ўзроўню на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Азнаёмцеся больш падрабязна з умовамі налічэння Money-back тут. |
Віртуальная дысконтная картка Premium Card |
Выдаецца (генеруецца) кліенту ў асабістым кабінеце мабільнага дадатку з тэрмінам дзеяння роўным тэрміну дзеяння прэміяльнай карткі. Premium Card з'яўляецца доступам да дысконтнай праграмы «Premium Card» і забяспечвае права трымальніка банкаўскай плацежнай карткі Visa Platinum на атрыманне скідак і прывілеяў у сетцы кампаній-удзельнікаў праграмы прывілеяў. |
Банкаўскія сэрвісы |
Тэрміновае афармленне карткі на працягу 2-ух банкаўскіх дзён Прадастаўленне паслугі SMS-інфармаванне па пакеце «XL» Бясплатны выпуск да 2-х картак (сабе ці іншай асобе) на выбар: Белкарт Прэміум, Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Gold, Mastercard Gold, Белкарт Прэміум «Дзіцячая картка», Visa Classic «Дзіцячая картка» Выдача наяўных грашовых сродкаў без абмежавання па суме ў банкаматах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі без спагнання ўзнагароджання банка Перавод без спагнання ўзнагароджання грашовых сродкаў з карткі на картку ААТ «Белаграпрамбанк» у рэжыме on-line (Person-to-Person) у прыладах самаабслугоўвання і сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк», за выключэннем пераводаў па нумары тэлефона Спецыяльныя ўмовы Закрытага банкаўскага захоўвання, у тым ліку з выкарыстаннем аўтаматычнага дэпазітарнага сховішча. |
Страхаванне |
ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу «Белдзяржстрах». Гэта страхоўка дзейнічае на працягу тэрміну дзеяння карткі і распаўсюджваецца на ўсе краіны свету. Агульная працягласць знаходжання за мяжой - да 90 дзён. Страхавое пакрыццё - 55 000 еўра. |
*Падрабязна азнаёміцца з тарыфамі банка можна тут.
Свет прывілеяў Visa | |
Бізнес-залы |
безлiмiтнае наведванне без спагнання ўзнагароджання для трымальніка карткі і яго гасцей Для наведвання бізнес-залаў ёсць ТОЛЬКІ 2 спосабы каб карыстацца паслугай:
|
Кансьерж-сэрвіс |
Кансьерж-сэрвіс – гэта каманда прафесійных асістэнтаў, якія гатовыя дапамагаць вам вырашаць любыя задачы 24/7 365 дзён у годзе. Персанальны эксперт у галіне стылю жыцця і падарожжаў, дазваляючы пры гэтым зэканоміць час і грошы. Магчымасць вырашаць свае паўсядзённыя пытанні хутка і без лішніх намаганняў. Уся даведачная інфармацыя прадастаўляецца бясплатна. Скарыстаць паслугу «Кансьерж-сэрвіс» можна: па тэлефоне 8 820 00110825 (бясплатна для званкоў са стацыянарных тэлефонаў па Беларусі) або накіраваць электроннае паведамленне ў кансьерж службу па адрасе: visapremium@tenconcierge.com. |
Прыярытэтны сэрвіс Visa у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» | Магчымасць здаць багаж на стойцы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове. Для гэтага трэба атрымаць ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу Visa на інфармацыйнай стойцы на 3 паверсе аэрапорта і прад'явіць яго пры рэгістрацыі на рэйс і для праходу ў зону кантролю бяспекі. |
GCAS Глабальная служба падтрымкі кліентаў |
Глабальная служба падтрымкі па ўсім свеце па пытаннях блакіроўкі страчаных або скрадзеных банкаўскіх плацежных картак, у выпадку страты або крадзяжу карткі за мяжой экстранай выдачы наяўных грашовых сродкаў і/або экстранай замены банкаўскай плацежнай карткі |
Страхаванне |
Уяўляе сабой праграму страхавання і кансультацыйнай дапамогі як падчас паездак, так і ў краіне пражывання, уключаючы наступнае:
Калі ласка, укажыце дадзеныя сваёй карткі, каб даведацца, якія страхавыя пакрыцці даступныя вам і на якіх умовах. |
Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:
- Здзяйсняць плацяжы
- Пераводзіць грошы
- Змяняць ПІН-код
Аэрапорты аказваюць наступныя паслугі кліентам у бізнес-залах чакання (канкрэтны набор паслуг у розных аэрапортах можа адрознівацца)
- прадастаўленне асобных пакояў адпачынку;
- бясплатныя напоі і закускі;
- WI-FI, Інтэрнэт;
- лепшае абсталяванне для працы і адпачынку;
- тэлефон, факс;
- канферэнц-залы (не ва ўсіх аэрапортах).