АРІП
Сістэма "Разлік" – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (далей - АРІП), створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.
У АРІП можна аплаціць больш за 63 тысячы паслуг: ЖКГ, газа-, цепла- і электразабеспячэнне, паслугі тэлефоннай сувязі, тэлебачання, інтэрнэт, паслугі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, аплата за тавары ў інтэрнэт-крамах і інш.
Аплаціць паслугі АРІП можна ў сістэмах банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг), у прыладах самаабслугоўвання (банкаматы, інфакіёскі), а таксама ў касах ААТ "Белаграпрамбанк" як гатоўкай, так і безнаяўным чынам (з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак).
Для больш зручнага правядзення пастаянных аплат праз сістэму АРІП рэкамендуем выкарыстоўваць нумар плацельшчыка АРІП.
Нумар плацельшчыка АРІП – гэта ўнікальны нумар, які прысвойваецца плацельшчыку пры ажыццяўленні ім першай аплаты праз АРІП або пры рэгістрацыі ў Асабістым кабінеце АРІП (падрабязней пра Асабісты кабінет АРІП можна прачытаць, перайшоўшы па спасылцы). Нумар плацельшчыка АРІП захоўвае інфармацыю пра блок перыядычна аплачаных плацяжоў, у тым ліку іх рэквізіты, неабходныя для аплаты (асабовыя рахункі, нумары дагавораў, нумары тэлефонаў і г.д.).
Атрыманы нумар плацельшчыка АРІП можна выкарыстоўваць як пры ажыццяўленні аперацый у касах ААТ "Белаграпрамбанк", так і ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг).
Для змянення нумара плацельшчыка АРІП у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ "Белаграпрамбанк" на нумар, раней атрыманы ў касах банка або ў Асабовым кабінеце АРІП, неабходна:
у сістэме Інтэрнэт-банкінг:
- аўтарызавацца ў сістэме;
- выбраць раздзел "Аплаціць паслугі";
- змяніць нумар плацельшчыка ў полі "Нумар плацельшчыка ў АРІП";
- паўторна выбраць раздзел "Аплаціць паслугі" для абнаўлення дадзеных па новым нумары плацельшчыка.
у сістэме Мабільны інтэрнэт-банкінг:
- аўтарызавацца ў сістэме;
- выбраць меню "Яшчэ";
- зайсці ў раздзел "Налады";
- выбраць меню "Нумар плацельшчыка";
- увесці іншы дзейны нумар плацельшчыка АРІП, пасля чаго націснуць "Захаваць".
Пасля змены нумара плацельшчыка АРІП у спісе апошніх аплачаных аперацый будуць даступныя аперацыі, праведзеныя па апошнім указаным нумары плацельшчыка АРІП. Усталявана абмежаванне па колькасцi спроб змены нумара плацельшчыка АРІП не болей трох для аднаго клiента. Лiмiт устанаўлiваецца на ўвесь тэрмiн дзеяння дагавора на карыстанне клiентам сiстэмай дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. У выпадку перавышення лiмiта будзе з'яўляцца паведамленне «Превышен лимит изменения номера плательщика в ЕРИП.»
З больш падрабязнай інфармацыяй пра сістэму АРІП можна азнаёміцца на сайце АРІП у раздзеле "Плацельшчыкам".