Крэдыт «Лёгкія пакупкі»
Крэдыт даецца на набыццё тавараў (работ, паслуг) у арганізацый-партнёраў, якія заключылі з банкам дагаворы аб супрацоўніцтве.
- Працэнтная стаўка от 0,0001%
- Максімальная сума 35 000
- Валюта крэдыту BYN
Фарміраванне заявак на атрыманне крэдыту ажыццяўляецца кліентамі ў падраздзяленні банка на падставе прадстаўленага пакета дакументаў.
«Лёгкія пакупкі» (агульныя ўмовы) |
«Лёгкія пакупкі» (спецыяльныя ўмовы) |
|
---|---|---|
Працэнтная стаўка па крэдытнаму дагавору |
17,71% (СР*+8,21 п.п.) |
0,0001% от 3-х до 5-і месяцаў 2,20% (СР-7,3 п.п.) 6 месяцаў 4,12% (СР-5,38 п.п.) 7 месяцаў 7,52% (СР-1,98 п.п.) 10 месяцаў 8,85% (СР-0,65 п.п.) 12 месяцаў |
Тэрмін, на які даецца крэдыт | Для набыцця механічных транспартных сродкаў - да 84 месяцаў. Для набыцця іншых катэгорый тавараў (работ, паслуг): ад 6 месяцаў да 36 месяцаў. |
|
Першапачатковы ўзнос за тавар | Не абавязковы | |
Мінімальная сума крэдыту | 100 беларускіх рублёў | |
Максімальная сума крэдыту | 35000 беларускіх рублёў. Без дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне даходаў - 5 000 беларускіх рублёў | |
Забеспячэнне крэдыту | Няўстойка | |
Тэрмін разгляду пакета дакументаў | Па пакетах дакументаў, прынятых на разгляд у працоўныя дні і ў суботу да 16:00 гадзін - да 2-х гадзін. Па пакетах дакументаў, прынятых у працоўныя дні і суботу пасля 16:00 гадзін, а таксама ў непрацоўныя дні і ў нядзелю - не пазней за 10:30 наступнага працоўнага дня |
|
Прадастаўленне крэдыту | Шляхам безнаяўнага пералічэння крэдытных сродкаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак арганізацыі партнёра. | |
Выкананне замовы | Пры прадастаўленні кліентам арганізацыі партнёру арыгінала крэдытнай дамовы | |
Афармленне заяўкі на крэдыт | Заяўка на крэдыт афармляецца ў падраздзяленні банка ў прысутнасці кліента | |
Парадак пагашэння крэдыту |
|
|
Выплата плацяжоў | не пазней апошняга працоўнага дня месяца, у якім павінен быць зроблены плацёж | не пазней за 15-е чысло месяца, у якім павінен быць зроблены плацёж |
Датэрміновае пагашэнне | Без абмежаванняў |
* - працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца пераменнай і змяняецца ў дзень змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ.
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь (асобы без грамадзянства, якія пастаянна прапісаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць від на жыхарства);
- Узрост: асобы ад 18 гадоў;
- наяўнасць рэгулярнага, афіцыйна пацверджанага даходу ў Рэспубліцы Беларусь;
- адсутнасць адмоўнай крэдытнай гісторыі (для фізічных асоб - індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь - адсутнасць запазычанасці па падатках, зборах і іншых плацяжах у бюджэт (дадаткова).
- дакумент, які сведчыць асобу заяўніка - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або від на жыхарства;
- рахунак(-ы)-фактуры(ы);
- згода заяўніка на атрыманне крэдытнай справаздачы і згоду заяўніка на прадастаўленне звестак аб ёй з інфармацыйных рэсурсаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
фізічныя асобы - індывідуальныя прадпрымальнікі:
- падатковая дэкларацыя, іншы дакумент аб даходах (выручцы) за папярэдні год, а таксама аб фактычна адпрацаваным часе ў бягучым годзе (іншыя дакументы, якія пацвярджаюць памер атрыманай выручкі, уключаючы кнігу ўліку даходаў і расходаў);
- прадастаўляюць копіі і прад'яўляюць для агляду арыгіналы наступных дакументаў:
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- спецыяльны дазвол (ліцэнзія) (пры наяўнасці).
Дакументы, якія пацвярджаюць даходы крэдытаатрымальніка:
- даведка аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння). Даведка прадастаўляецца за перыяд часу: фізічнымі асобамі - індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацельшчыкамі адзінага падатку - за апошнія 6 поўных каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы пакета дакументаў;
- фізічнымі асобамі - індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацельшчыкамі падаходнага падатку і (або) якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання - за апошнія 2 поўныя справаздачныя перыяды (кварталу);
іншымі катэгорыямі заяўнікаў (паручыцеляў) - за апошнія 3 поўныя каляндарныя месяцы, якія папярэднічаюць месяцу выдачы даведкі; - даведка, якая пацвярджае атрыманне пенсіі за апошнія 3 поўныя каляндарныя месяцы, якія папярэднічаюць месяцу выдачы даведкі па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2010 №140 «Аб устанаўленні тыпавых форм даведак і дазволу»;
- для заяўнікаў і паручыцеляў, якія з'яўляюцца кліентамі банка і атрымліваюць заработную плату і прыраўнаваныя да яе плацяжы, прадпрымальніцкі даход, пенсію ў якасці дакумента, які пацвярджае атрыманне даходу, можа выкарыстоўвацца выпіска з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана дэбетавая банкаўская плацежная картка.