Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт на аўтамабіль (электрамабіль)

    • Працэнтная стаўка ад 16%
    • Максімальная сума да 90% ці 100% кошту аўтамабіля
    • Валюта крэдыту BYN

    Набыццё аўтамабіля (электрамабіля) спалучана з вялікімі выдаткамі. Змякчыць «удар па кашальку» вам дапаможа крэдыт на аўтамабіль. Плаціць на працягу некаторага часу раз у месяц пэўную суму - значна зручней для бюджэту, чым адначасова выключыць з яго немалую суму. Крэдыт на аўто дазволіць вам не адкладаць пакупку да таго часу, пакуль вы зможаце сабраць усю неабходную суму.

     

    Перыяд дзеяння стаўкі Памер працэнтнай стаўкі,
    працэнтаў гадавых
    электрамабіль аўтамабіль
    першыя 100 каляндарных дзён 16%  16,5%
    са 101-га каляндарнага дня 17,71% гадавых (СР+8,21 п.п.)*

    * - працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца пераменнай і змяняецца ў дзень змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ.

    СР – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка.

    п.п. - працэнтны(ыя) пункт(ы).

    Тэрмін крэдытавання: да 10 гадоў

    Мінімальная сума крэдыту: 1000 беларускіх рублёў.

    Максімальная сума крэдыту:

    • пры набыцці аўтамабіля (электрамабіля) ў аўтадылера - да 100% кошту аўтамабіля (уключна);
    • пры набыцці аўтамабіля (электрамабіля) ў фізічнай асобы - да 90% кошту аўтамабіля (уключна), але не больш за 35 000 бел.руб.

    Афармленне дагавора паручальніцтва з фізічнай асобай у забеспячэнне вяртання крэдыту - 35 беларускіх рублёў.

    Афармленне дагавора аб залогу з фізічнай асобай у забеспячэнне вяртання крэдыту - 50 беларускіх рублёў.

    Тэрмін разгляду пакета дакументаў: 3 працоўныя дні (у выпадках, якія патрабуюць дадаткова праверкі, - 5 працоўных дзён).  

    Прадастаўленне крэдыту: ажыццяўляецца адначасова ў безнаяўным парадку, шляхам пералічэння грашовых сродкаў на на бягучы (разліковы) рахунак прадаўца аўтамабіля (электрамабіля).

    Плата за банкаўскія аперацыі

    Увага! Цяпер, для заключэння крэдытнага дагавора не абавязкова прадастаўленне ў складзе пакета дакументаў дагавора куплі-продажу аўтамабіля (акрамя электрамабіля).
    У дадзеным выпадку існуюць шэраг асаблівасцяў прадастаўлення крэдытнай паслугі:

    • сума крэдыту – да 35 000 бел.руб.;
    • пры разліку максімальнай сумы крэдыту не ўлічваюцца даходы іншых фізічных асоб;
    • ззабеспячэнне крэдыту: забеспячэнне крэдыту: даручальніцтва фізічных (-ага) асоб (-а) або няўстойка.

    Прадастаўленне крэдыту ажыццяўляецца шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі (на працягу 3 (трох) месяцаў, якія ідуць за месяцам заключэння крэдытнага дагавора) з пералікам у перыяд яе дзеяння грашовых сродкаў у безнаяўным парадку на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак прадаўца на падставе заявы крэдытаатрымальніка з дадаткам копіі заключанага з прадаўцом дагавора куплі - продажу аўтамабіля (акрамя электрамабіля).

    • даручальніцтва фізічных (-ага) асоб (-а);

    • заклад набыванага аўтамабіля (электрамабіля) і няўстойка;

    • няўстойка пры выкананні наступных умоў (у сукупнасці):
      1) крэдытаатрымальнік на дату афармлення заявы-анкеты не дасягнуў узросту 58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын;
      2) сума крэдыту не перавышае 35 000 беларускіх рублёў.

    Калі ў якасці спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнай дамове выкарыстоўваецца заклад набытага аўтамабіля (электрамабіля), крэдытаатрымальнік павінен забяспечыць яго страхаванне па сістэме "поўнае АЎТА КАСКО" на ўмовах банка за кошт уласных сродкаў на працягу ўсяго тэрміну дзеяння крэдытнага дагавора.

    • асноўны доўг - штомесяц роўнымі долямі;

    • працэнты - штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце;

    • датэрміновае пагашэнне асноўнага доўгу без абмежаванняў.

    Пагашэнне запазычанасці па крэдыце можа праводзіцца ў ЦБП банка незалежна ад месца прадастаўлення крэдыту, а таксама ў прыладах самаабслугоўвання і сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

     

    • грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    • узрост: ад 18 гадоў;
    • для паручыцеляў прымяняюцца названыя вышэй патрабаванні, а таксама паручыцелямі не могуць выступаць фізічныя асобы, узрост якіх, на момант заканчэння тэрміну дзеяння крэдытнага дагавора, перавысіць узрост: 58 гадоў для жанчын, 63 гадоў для мужчын.

    Пакет дакументаў, неабходных для атрымання крэдыту:

    • для грамадзян Рэспублікі Беларусь - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
    • згода заяўніка (паручыцеля(-яй)), неабходныя для разгляду пакета дакументаў (афармляюцца ў прысутнасці супрацоўніка банка).

    Для фізічных асоб - індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь,

    • падатковая дэкларацыя, іншы дакумент аб даходах (выручцы) за папярэдні год, а таксама аб фактычна адпрацаваным часе ў бягучым годзе (іншыя дакументы, якія пацвярджаюць памер атрыманай выручкі, уключаючы кнігу ўліку даходаў і расходаў);
    • прадастаўляюць копіі і прад'яўляюць для агляду арыгіналы наступных дакументаў:
    • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
    • спецыяльны дазвол (ліцэнзія) (пры наяўнасці)
    Дакументы, якія пацвярджаюць даходы крэдытаатрымальніка (паручыцеля(-яў)): 
     
    • даведка аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння). Даведка прадастаўляецца за апошнія 3 поўныя каляндарныя месяцы, якія папярэднічаюць месяцу выдачы даведкі.
    • даведка, якая пацвярджае атрыманне пенсіі за апошнія 3 поўныя каляндарныя месяцы, якія папярэднічаюць месяцу выдачы даведкі па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2010 №140 «Аб устанаўленні тыпавых форм даведак і дазволу»;
    • для заяўнікаў і паручыцеляў, якія з'яўляюцца кліентамі банка і атрымліваюць заработную плату і прыраўнаваныя да яе плацяжы, прадпрымальніцкі даход, пенсію ў якасці дакумента, які пацвярджае атрыманне даходу, можа выкарыстоўвацца выпіска з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана дэбетавая банкаўская плацежная картка.

     

    Плата за банкаўскія аперацыі

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць