Крэдыт на развіццё аграэкатурызму
ААТ "Белаграпрамбанк" прадастаўляе крэдытную падтрымку на развіццё аграэкатурызму фізічным асобам у адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 № 372 "Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2022 № 351 "Аб развіцці аграэкатурызму".
Калькулятар крэдыту- Працэнтная стаўка 5%
- Валюта крэдыту BYN
- Валюта крэдытавання беларускія рублі
- Тэрмін крэдытавання да 7 гадоў
- Працэнтная стаўка 5%
- Максімальная сума крэдыту у межах крэдытаздольнасці заяўніка, але не больш за 2000 базавых велічыняў
-
Забеспячэнне
- пры прадастаўленні крэдыту ў суме не больш за 1250 базавых велічынь уключна - залог жылога дома або даручальніцтва(а) фізічных(ага) асоб(а);
- пры прадастаўленні крэдыту ў суме больш за 1250 базавых велічынь – заклад жылога дома і паручыцельства(а) фізічных(ых) асоб(ы);
- пры дасягненні заяўнікам узросту 58 (пяцьдзесят восем) гадоў для жанчын, 63 (шэсцьдзесят тры) года для мужчын на дату падачы дакументаў – заклад жылога дома і паручыцельства(ў) фізічных(ых) асоб(аў). - Адтэрміноўка па пагашэнні асноўнага доўгу не больш за 12 месяцаў на працягу тэрміну прадастаўлення крэдыту
- Тэрмін разгляду пакета дакументаў не больш за 10 працоўных дзён з дня прадастаўлення (уключна) заяўнікам поўнага пакета дакументаў
- Тэрмін прадастаўлення крэдыту не больш за 12 месяцаў з дня заключэння крэдытнай дамовы
-
Выплата плацяжоў па крэдыце
- па працэнтах - штомесяц зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту;
- па асноўным доўгу - штомесяц роўнымі часткамі, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння тэрміну прадастаўлення крэдыту. - Парадак прадастаўлення крэдыту у безнаяўным парадку шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі на працягу 3 працоўных дзён з даты прадстаўлення крэдытаатрымальнікам дакументаў
Рэалізацыя праекта з дапамогай крэдытнай падтрымкі ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляецца ў 3 этапы:
1-ы этап – рашэнне раённага выканаўчага камітэта па месцы знаходжання аграсядзібы аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
2-і этап – станоўчае заключэнне рабочай групы раённага выканаўчага камітэта аб эфектыўнасці праекта суб'екта аграэкатурызму па развіццю аб'екта аграэкатурызму;
3-ці этап – разгляд ААТ "Белаграпрамбанк" пытання аб прадастаўленні крэдыту на развіццё аграэкатурызму.
Дакументы, якія прадстаўляюцца ў ААТ "Белаграпрамбанк":
- дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля) - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ID-карта) або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
- дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля).
Індывідуальныя прадпрымальнікі падаюць копіі і прад'яўляюць для агляду арыгіналы наступных дакументаў:
- падатковая дэкларацыя, іншы дакумент аб даходах (выручцы) за папярэдні год, а таксама аб фактычна адпрацаваным часе ў бягучым годзе;
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- спецыяльны дазвол (ліцэнзіі) (пры наяўнасці).
Дадатковыя дакументы:
- рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
завераныя ў адпаведнасці з заканадаўствам:
- копія заключэння рабочай групы;
- копія праекта суб'екта аграэкатурызму па развіццю аб'екта аграэкатурызму;
- заключэнне i справаздача аб незалежнай ацэнцы, проведзенай рынкавым метадам ацэнкi (у выпадку, калi спосабам забеспячэння выканання абавязацельствау выступае залог).
Гэты крэдыт з'яўляецца мэтавым і падлягае праверцы мэтавага выкарыстання.