Спосабы пагашэння крэдытаў фізічных асоб
Паважаныя кліенты, звяртаем вашу ўвагу!
Для выканання аперацыі поўнага пагашэння крэдыту (пагашэння ўсяго асноўнага доўгу і ўсіх абавязацельстваў, якія вынікаюць з умоў крэдытнага дагавора) неабходна выбіраць аперацыі ПОЎНАЕ ПАГАШЭННЕ КРЭДЫТУ або дэактываваць частковае пагашэнне крэдыту (перасунуць "паўзунок" налева) у мабільным дадатку.
Аперацыі пагашэння крэдытаў фізічных асоб здзяйсняюцца:
- у касе падраздзялення банка;
- праз інструменты дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк» (інтэрнет-банкінг, мабільны банкінг, банкаматы, інфакіёскі і інш.) праз пункт меню Паслугі банка → Крэдыты;
- праз сістэму «Разлік» (АРІП) у дыстанцыйных каналах банкаўскага абслугоўвання іншых банкаў Рэспублікі Беларусь (за выключэнне крэдытаў, выдадзеных у доларах ЗША).
Звяртаем вашу ўвагу, што штомесяц, у сувязі з правядзеннем работ па завяршэнні месяца, у апошні працоўны дзень месяца з 21:00 да 07:00 наступнага за ім каляндарнага дня не прымаюцца плацяжы ў лік пагашэння запазычанасці па крэдытных дагаворах фізічных асоб. Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.