Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Рэфінансаванне на спажывецкія патрэбы анлайн

    Крэдыт даецца для рэфінансавання (пагашэння запазычанасці па асноўным доўгу) спажывецкіх крэдытаў, атрыманых у іншых банках Рэспублікі Беларусь (акрамя ААТ «Белаграпрамбанк»).

    Калькулятар крэдыту
    • Працэнтная стаўка 19,1%
    • Валюта крэдыту BYN

    Па дадзеным крэдыце ў рамках адной заяўкі прадугледжана магчымасць рэфінансавання аднаго крэдыта іншага банка.
    Улічваючы сутнасць крэдыту на рэфінансаванне, пры вызначэнні крэдытаздольнасці заяўніка ў яго выдаткі не ўключаюцца плацёж па рэфінансаваным крэдыце.

    Рэфінансаванне крэдытаў з адкрытымі крэдытнымі лініямі ажыццяўляць толькі пры ўмове іх закрыцця.

     

    Памер працэнтнай стаўкі, працэнтаў гадавых
    19,1% (СР+9,35 п.п.)

    * - працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца пераменнай і змяняецца ў дзень змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ.

     

    Тэрмін, на які даецца крэдыт:
    • да 7 гадоў.
    Мінімальная сума крэдыту:
    • 200 беларускіх рублёў.
    Максімальная сума крэдыту:
    • 35 000 беларускіх рублёў
    Забеспячэнне крэдыту:
    • няўстойка
    Тэрмін разгляду пакета дакументаў:
    • да 3-х працоўных дзён.
    Прадастаўленне крэдыту:
    • адначасова, шляхам безнаяўнага пералічэння крэдытных сродкаў на рахунак банка, які прадаставіў рэфінансуемы крэдыт.

    Плата за банкаўскія аперацыі

    • пагашэнне асноўнага доўгу - штомесяц роўнымі долямі;

    • пагашэнне працэнтаў - штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычных штодзённых рэшткаў запазычанасці па крэдыце.

      Выплата плацяжоў ажыццяўляецца штомесяц, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту, не пазней за апошні рабочы дзень кожнага месяца.

    Датэрміновае пагашэнне: без абмежаванняў.

     

    Не прадастаўляюцца крэдыты наступным катэгорыям заяўнікаў:

    • замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не маюць віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    • фізічным асобам ва ўзросце да 18 гадоў;
    • фізічным асобам, чый узрост дасягнуў 58 гадоў для жанчын, 63 года для мужчын;
    • заяўніку, які прапрацаваў на бягучым месцы працы менш за 3 поўныя каляндарныя месяцы;
    • фізічным асобам, якія маюць праблемную запазычанасць перад Банкам, пратэрмінаваную запазычанасць перад іншымі банкамі і (або) якія маюць адмоўную крэдытную гісторыю;
    • фізічным асобам, чый сярэднямесячны чысты даход (даходы за вылікам расходаў заяўніка) не перавышае велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
    • заяўнікам, якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
    • заяўнікам, па якіх у банку адсутнічаюць актуальныя дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу;
    • заяўнікам, у якіх на дату разгляду заяўкі ёсць запазычанасць па крэдытах на спажывецкія патрэбы, забеспячэннем па якіх выступае няўстойка, у суме 35 000 беларускіх рублёў (уключна) і больш, з улікам запытанай (дазволенай) сумы крэдыту.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць