Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Ашчадны сертыфікат ААТ «Белаграпрамбанк» — гэта каштоўная папера, якая сведчыць суму ўкладу, унесенага ў банк і правы ўкладчыка (фізічнай асобы-трымальніка сертыфіката) або яго правапераемніка на атрыманне пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну сумы ўкладу і працэнтаў па ім у любым філіяле (аддзяленні) банка.

    Ашчадныя сертыфікаты могуць быць імянныя і на прад'яўніка, намінаваныя толькі ў беларускіх рублях.

    Уласнікамі ашчадных сертыфікатаў могуць быць рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Разлікі па выпуску, абарачэнні і пагашэнні ашчадных сертыфікатаў ажыццяўляюцца як у безнаяўным парадку, так і наяўнымі грашовымі сродкамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Перавагі ашчаднага сертыфіката:

    • працэнтная стаўка па сертыфікаце з'яўляецца толькі фіксаванай;
    • спрошчаны парадак афармлення дагавора саступкі права патрабавання (цэсіі);
    • магчымасць атрымання грашовых сродкаў і працэнтаў па адшчадным сертыфікаце ў любым аддзяленні банка, незалежна ад таго, дзе сертыфікат выпушчаны.

    Умовы прыцягнення грашовых сродкаў фізічных асоб у нацыянальнай валюце пры дапамозе выпуску ашчадных сертыфікатаў ААТ "Белаграпрамбанк" (з 27.06.2018).

    Выгляд ашчаднага сертыфіката На прад'яўніка
    Тэрмін звароту 370 дзен
    Працэнтная стаўка 8,0% гадавых
    Мінімальная сума ўкладу 500 рублёў
    Перыядычнасць выплаты адсоткаў Адначасова з пагашэннем ашчаднага сертыфіката пры яго прад'яўленні
    Валюта Беларускія рублі

    Рашэннем Камітэта па кіраванні актывамі і пасівамі ААТ "Белаграпрамбанк" выпуск спынены з 29.10.2018

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць