Спосабы папаўнення укладаў
Папоўніць свой уклад (дэпазіт) Вы можаце:
- наяўнымі грашовымі сродкамі, або безнаяўным шляхам у касе любога падраздзялення банка, незалежна ад таго, дзе ўклад быў аформлены;
- наяўнымі грашовымі сродкамі праз прылады самаабслугоўвання, абсталяваныя купюрапрыёмнікамі. Падрабязней аб правядзенні плацяжу ў інфакіёску глядзіце ў Інструкцыі карыстальніка інфакіёскам.
- праз прылады самаабслугоўвання (інфакіёскі) і сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ААТ «Белаграпрамбанк» без папярэдняй падпіскі*;
- праз сістэму «ЕРІП»**.
* для ўкладаў у беларускіх рублях, доларах ЗША, Еўра;
** для ўкладаў у беларускіх рублях.
Пры папаўненні ўкладу неабходна ведаць толькі нумар дагавора банкаўскага ўкладу, прозвішча, імя, імя па бацьку ўкладчыка, а таксама найменне падраздзялення банка, у якім уклад быў аформлены.
Пры папаўненні ўкладу неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу.
Звяртаем увагу, што банк спыняе аказанне паслугі па дыстанцыйным папаўненні:
- пры датэрміновым закрыцці ўкладу,
- за тры банкаўскія дні да заканчэння тэрміну дзеяння ўкладу,
- за тры банкаўскія дні да заканчэння тэрміну, на працягу якога ў адпаведнасці з умовамі дагавора магчыма папаўненне ўкладу.
Залічэнне грашовых сродкаў на ўклад ажыццяўляецца Банкам не пазднее наступнага працоўнага дня.
Інструкцыя па папаўненні бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку (за выключэннем бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, да якога выпускаецца банкаўская плацежная картка), рахунак па ўліку ўкладаў (дэпазітаў) фізічнай асобы, адкрытай у беларускіх рублях, праз сістэму "Разлік" (АРІП) .
ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:
Удакладніць нумар дамовы можна ў падраздзяленні Банка па месцы яго заключэння, у сістэме «Інтэрнэт-Банкінг» і мабільным дадатку банка.
- Выбраць:
- Пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)
- Банковские, финансовые услуги
- Банки, НКФО
- Белагропромбанк
- Регион, в котором расположено подразделение банка, сопровождающее Ваш договор
- Пополнение счета.
- Для аплаты абранай паслугі ўвесці нумар дамовы (у раздзеле «Іншыя вобласці» неабходна ўводзіць двойчы першыя чатыры лічбы дамовы. Напрыклад, нумар дамовы 32101, для папаўнення неабходна ўвесці 321032101).
- Праверыць карэктнасць інфармацыі («Выгляд укладу»).
- Здзейсніць плацёж.