Добраахвотнае камбінаванае жыллёвае страхаванне
ААТ «Белаграпрамбанк» у рамках супрацоўніцтва з СТАА «Асоба» заключае дагаворы страхавання на ўмовах Правілаў №39 «Добраахвотнага камбінаванага жыллёвага страхавання» на наступных умовах:
- тэрмін страхавання – 1 год,
- страхавая сума – ад 5 да 120 тысяч беларускіх рублёў. Не павiнна перавышаць сапраўднага кошту маёмасці ў месцы яе знаходжання ў дзень заключэння дагавора страхавання (без ажыццяўлення агляду маёмасці, якая прымаецца на страхаванне),
- страхавы ўзнос – 0,46% ад страхавой сумы,
Страхавымі выпадкамі з'яўляюцца:
- страта (знішчэнне) або пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб;
- факт прычынення Страхавальнікам (Адказнай асобай) у выніку дзеяння або бяздзеяння шкоды маёмасці іншых асоб (пацярпелых) у працэсе выкарыстання застрахаванай пабудовы (кватэры), хатняй маёмасці з прычыны наступлення няшчаснага выпадку;
- факт панясення Страхавальнікам (Адказнай асобай) судовых выдаткаў праз вядзенне ў судовых органах спраў па разглядзе спрэчак Страхавальніка (Адказнай асобы) у сувязі з прычыненнем шкоды маёмасці пацярпелых.
Для заключэння дагавораў страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.