Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу

    ААТ «Белаграпрамбанк» у рамках супрацоўніцтва з СТАА «Асоба» заключае дагаворы страхавання на ўмовах правілаў № 12 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу» на наступных умовах:

    • тэрмін страхавання – ад 1 дня да 3 гадоў уключна, з тэрмінам знаходжання за мяжой ад 1 дня да 1 года ўключна,
    • страхавая сума – ад 30 да 100 тысяч даляраў ЗША або еўра,
    • страхавы ўзнос – ад 1 даляра ЗША або еўра за дзень знаходжання,
    • страхавым выпадкам з'яўляецца прычыненне шкоды жыццю і (або) здароўю застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку або хваробы падчас паездкі за мяжу, якое запатрабавала аказання хуткай і неадкладнай медыцынскай, іншай дапамогі, у выніку якога ў страхоўшчыка паўстаў абавязак выплаты страхавога забеспячэння.

    Акрамя таго, у рамках правілаў № 12 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу» можна заключыць дамову страхавання па праграме страхавання «ЕЎРАТУР», якая прадугледжвае страхаванне фізічных асоб, якія выязджаюць у краіны Еўропы (краіны Шэнгенскага пагаднення) ва ўзросце да 65 гадоў уключна і маюць (прэтэндуюць на атрыманне) Шэнгенскую(ой) візу(ы).

    Тэрмін страхавання – ад 1 года да 2 гадоў уключна.

    Тэрмін знаходжання – 90, 100, 120, 180 дзён.

    Больш падрабязна з правіламі № 12 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу» можна азнаёміцца тут .

    Для заключэння дагавораў страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць