Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў
У рамках супрацоўніцтва са страхавымі арганізацыямі БРУСП «Белдзяржстрах» и БРУПЭІС «Белэксімгарант» кліентам ААТ "Белаграпрамбанк" прадастаўляецца магчымасць заключэння наступных дагавораў абавязковага страхавання:
1. Дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дагавор унутранага страхавання можа быць заключаны на перыяд ад 15 дзён да аднаго года.
Памер страхавога ўзносу (магчымасці выкарыстання зніжак) разлічваецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, а яго аплата ажыццяўляецца як у беларускіх рублях, так і у доларах ЗША, еўра, расійскіх рублях. Таксама банк прымае аплату другіх частак страхавога ўзносу ў беларускіх рублях.
Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які сведчыць асобу.
2. Дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Мiжнароднае страхаванне».
Дагавор страхавання «Мiжнароднае страхаванне» можа быць заключаны на тэрмін ад 15 дзён да аднаго года.
Памер страхавога ўзносу (магчымасці выкарыстання зніжак) разлічваецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, а яго аплата ажыццяўляецца ў доларах ЗША, еўра, расійскіх рублях.
Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які сведчыць асобу.
Дагавор страхавання «Мiжнароднае страхаванне» дзейнічае толькі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які пацвярджае асобу.
Аб магчымасці заключэння дагавораў абавязковага страхавання ў падраздзяленнях ААТ "Белаграпрамбанк" удакладняйце ў Кантакт-цэнтры па нумары 136 або непасрэдна ў самім падраздзяленні ААТ "Белаграпрамбанк".