Валютна-абменныя аперацыі
ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе наступныя аперацыі з наяўнай замежнай валютай:
- продаж замежнай валюты - аперацыя па абмене банкам беларускіх рублёў фізічнай асобы на замежную валюту па ўстаноўленым абменным курсе;
- купля замежнай валюты - аперацыя па абмене банкам замежнай валюты фізічнай асобы на беларускія рублі па ўстаноўленым абменным курсе;
- канверсiя (абмен) замежнай валюты - аперацыя па абмене банкам аднаго віду замежнай валюты фізічнай асобы на іншы від замежнай валюты па ўстаноўленых абменных курсах.
- размен -аперацыя па абмене наяўнай замежнай валюты аднаго наміналу на наяўную замежную валюту гэтага ж віду іншага наміналу;
- абмен - абмен зношаных, пашкоджаных, але захаваўшых прыкметы плацежнасці грашовых знакаў, сапраўднасць якіх не выклікае сумневу (для банкнот даляраў ЗША, еўра, расійскіх рублёў).
Па валютна-абменных аперацыях (купля, продаж, канверсiя (абмен) замежнай валюты), сума якіх у эквіваленце складае 1000 (адна тысяча) і больш базавых велічынь, магчыма ўстанаўленне індывідуальнага (спецыяльнага) абменнага курса. Падрабязней пра паслугу тут