Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам правядзенне валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь.

ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляе магчымасць заключэння здзелак на наступных сегментах валютнага рынку:

  • на біржавым валютным рынку - на таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа»
  • на пазабіржавым валютным рынку – непасрэдна паміж банкам і юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам)

ААТ «Белаграпрамбанк» гарантуе аператыўнае выкананне здзелак з кліентам пры ўмове выканання кліентам заканадаўства і патрабаванняў банка па правядзенні аперацый.

Для правядзення аперацый кліент можа звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк». Аперацыі праводзяцца ў адпаведнасці з умовамі, прадугледжанымі дамовай на правядзенне валютна-абменных аперацый, заключаных паміж кліентам і ААТ «Белаграпрамбанк».

Валютна-абменныя аперацыі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікам праводзяцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі прававымі актамі ААТ «Белаграпрамбанк».

Парадак правядзення валютна-абменных аперацый юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, банкамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі банкамі на ўнутраным валютным рынку вызначаецца Інструкцыяй аб парадку правядзення валютна-абменных аперацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2021 года № 141.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць