Паслугі па раскрыцці інфармацыі на адзіным партале фінансавага рынку
ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугі па раскрыцці інфармацыі шляхам яе размяшчэння на адзіным партале фінансавага рынку ў рамках заключанага дагавора на аказанне паслуг па размяшчэнні інфармацыі на адзіным партале фінансавага рынку у адпаведнасці з заканадаўствам.
Для заключэння дагавора на аказанне паслуг па размяшчэнні інфармацыі на адзіным партале фінансавага рынку (далей - дагавор) юрыдычнай асобе неабходна:
- звярнуцца ў рэгіянальную дырэкцыю, цэнтр банкаўскіх паслуг, або ва Упраўленне каштоўных папер ААТ «Белаграпрамбанк»;
- прадставіць наступныя дакументы:
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- устаноўчыя дакументы (статут, устаноўчы дагавор - для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора, і інш.);
- дакумент, які пацвярджае прызначэнне на пасаду кіраўніка (асобы, якая падпісвае дамову) (загад, рашэнне ўласнікаў, удзельнікаў, і інш.), а таксама копія кантракта з кіраўніком (асобай, якая падпісвае дамову) альбо выпіска з кантракта кіраўніка (асобы, якая падпісвае дамову) у частцы яго паўнамоцтваў і тэрміна дзеяння кантракта;
- дакумент, які сведчыць асобу асобы, якая падпісвае дамову (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца ці іншы дакумент у адпаведнасці з заканадаўствам).
Плата за паслугі банка ўстанаўліваецца ў памеры, вызначаным п. 7.5.3. Главы II Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ «Белаграпрамбанк».
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8 (017) 229 63 24, 229 64 51, а таксама па месцы знаходжання рэгіянальнай дырэкцыі, цэнтра банкаўскіх паслуг.