Гарантыя тураператару
Банкаўскі прадукт для юрыдычных асоб*, якія з'яўляюцца тураператарам, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Максімальны памер сумы патрабавання бенефіцыяра па банкаўскай гарантыі — вызначаецца на падставе дакументаў бенефіцыяра, якія пацвярджаюць суму маёмаснай шкоды, прынесенай у сувязі з надыходам выпадкаў немагчымасці выканання тураператарам абавязацельстваў, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.11.2021 № 129-З «Аб турызме», але не больш за двухкратны кошт турыстычных паслуг, якія прадугледжаны дагаворам аказання турыстычных паслуг у сферы міжнароднага выязнога турызму
Валюта гарантыі — беларускі рубель.
Тэрмін дзеяння гарантыі — тэрмін дзеяння банкаўскай гарантыі не павінен перавышаць тэрмін турыстычнага падарожжа, павялічанага на 6 месяцаў.
Тэрмін генеральнага дагавора аб выдачы банкаўскіх гарантый устанаўліваецца не менш за 12 месяцаў (уключна).
Заяўка на кансультацыю па гарантыі тураператару
Запоўніце форму і наш спецыяліст звяжацца з вамі