Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
    8:00 - 22:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдытаванне ў рамках пагадненняў з ААТ " Банк развіцця Рэспублікі Беларусь

     

    ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе фінансавую падтрымку суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (далей – суб'екты МСП) у рамках заключанага з ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Генеральнага пагаднення.

    Мэта фінансавання:

    • фінансаванне затрат суб'ектаў МСП на будаўніцтва (узвядзенне, рэканструкцыя, мадэрнізацыя, капітальны рамонт), набыццё асноўных сродкаў і / або фінансаванне затрат суб'ектаў МСП на набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы) для іх вытворчай дзейнасці або дзейнасці па аказанні паслуг, выкананні работ.
    • фінансаванне бягучай дзейнасці суб'ектаў МСП, за выключэннем аплаты заработнай платы работнікам і звязаных з ёю плацяжоў у адпаведнасці з заканадаўствам.

    Крытэрыі адбору суб'екта МСП:

    • рэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
    • сумарная доля ўласнасці нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь не больш за 49 (Сорак дзевяць) працэнтаў статутнага фонду Суб'екта МСП;
    • з'яўляецца незалежным;
    • сярэдняя колькасць працаўнікоў за папярэдні каляндарны год складае ад 1 да 250 чалавек уключна;
    • аб'ём выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг (без уліку ПДВ) за папярэдні каляндарны год не перавышае 35 000 000,00  беларускіх рублёў;
    • не мае пратэрмінаванай запазычанасці па актыўных аперацыях перад банкамі, у тым ліку ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», даччынымі арганізацыямі ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь;
    • не знаходзіцца ў працэсе рэарганізацыі, ліквідацыі (спынення дзейнасці), неплацежаздольнасці або банкруцтва;
    • не з'яўляецца суб'ектам МСП, у адносінах да якога ўведзены спецыяльныя эканамічныя меры (за выключэннем здзелак у беларускіх рублях).

    Прадуктовая лінейка:

    Назва праграмы

    Дадатковыя ўмовы

    «Падтрымка арганізацый вытворчай сферы»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі cубпраекта адносіцца да:

    • секцый А–B;
    • секцыі С (за выключэннем падкласаў 11010, 11040, 25400, 30400 раздзелу 12);
    • секцыям D–E паводле АКЭД.
       

    «Падтрымка рэгіёнаў»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі Субпраекта адносіцца да

    • секцый А–B;
    • секцыі С (за выключэннем падкласаў 11010, 11040, 25400, 30400 раздзелу 12);
    • секцый D–F;
    • секцыі G (за выключэннем падкласаў 46110–46190, 46341, 46350, 46480, 47251, 47260, 47770, 47790, 47910, 47990);
    • секцый H–J;
    • секцыі М; раздзелаў 78–82 секцыі N; секцый P–Q;
    • секцыі R (за выключэннем раздзелу 92);
    • раздзелаў 95–96 секцыі S паводле АКЭД.
       

    Фінансаванне прадастаўляецца суб'ектам МСП, зарэгістраваным і/ці рэалізуючым Субпраект, які фінансуецца, на тэрыторыі наступных раёнаў: Веткаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі, Глускі, Гарадоцкі, Драгічынскі, Зэльвенскі, Кіраўскі, Клецкі, Капыльскі, Кармянскі, Краснапольскі, Лельчыцкі, Лёзненскі, Лоеўскі, Маларыцкі, Мсціслаўскі, Нараўлянскі, Свіслацкі, Сенненскі, Слаўгарадскі, Столінскі, Ушацкі, Хойніцкі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Чачэрскі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі.

    «Падтрымка экалагічных праектаў»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі Субпраекта адносіцца да:

    • секцый А–B;
    • секцыі С (за выключэннем падкласаў 111010, 11040, 25400, 30400 раздзелу 12);
    • секцый D–F;
    • секцыі G (за выключэннем падкласаў 46110 – 46190, 46341, 46350, 46480, 47251, 47260, 47770, 47790, 47910, 47990);
    • секцый H–J;
    • секцыі М; раздзелаў 78–82 секцыі N; секцый P–Q;
    • секцыі R (за выключэннем раздзелу 92); раздзелаў 95–96 секцыі S паводле АКЭД.

    Фінансаванне прадастаўляецца суб'ектам МСП, якія рэалізуюць экалагічныя праекты, накіраваныя на:

    • вытворчасць экалагічна бяспечнага пакавання;
    • вытворчасць прадукцыі з другаснай сыравіны;
    • вытворчасць, будаўніцтва (рэканструкцыю, мадэрнізацыю), набыццё (выключна для ўласнага выкарыстання) генерыруючых аб'ектаў і падтрымліваючай інфраструктуры для генерацыі энергіі на аднаўляльных крыніцах (сонечная энергія, энергія ветру, вады, геатэрмальная энергія, энергія ад спальвання біягазу);
    • вытворчасць, будаўніцтва, набыццё (выключна для ўласнага выкарыстання), устаноўку электразарадных станцый (комплексаў) для зарадкі электратранспарту;
    • вытворчасць, набыццё (выключна для ўласнага выкарыстання) сістэм назапашвання электрычнай энергіі;
    • вытворчасць, набыццё (выключна для ўласнага выкарыстання) транспарту, будаўнічай, сельскагаспадарчай тэхнікі, якія працуюць на электрычнасці;
    • цеплавую мадэрнізацыю ўласных вытворчых, гандлёвых, адміністрацыйных будынкаў, памяшканняў, збудаванняў;
    • набыццё (выключна для ўласнага выкарыстання), будаўніцтва (рэканструкцыю, мадэрнізацыю) лакальных збудаванняў для ачысткі сцёкавых вод, газаачышчальных установак;
    • набыццё (выключна для ўласнага выкарыстання), будаўніцтва (рэканструкцыю, мадэрнізацыю) аўтаматызаванай сістэмы кантролю за выкідамі забруджвальных рэчываў і парніковых газаў у атмасфернае паветра для ўласнага выкарыстання;
    • збор, нарыхтоўку, сартаванне, перавозку, выкарыстанне, абясшкоджванне адходаў вытворчасці і спажывання (для Суб'ектаў МСП, уключаных у рэестр аб'ектаў па выкарыстанні адходаў і(або) рэестр аб'ектаў захоўвання, захавання і абясшкоджвання адходаў і (або) рэестр арганізацый, якія ажыццяўляюць збор, сартаванне, падрыхтоўку;
    • арганізацыю вытворчасці арганічнай прадукцыі;
    • вытворчасць арганічнай прадукцыі (для сертыфікаваных вытворцаў);
    • вытворчасць прадукцыі з другаснай сыравіны;
    • вытворчасць біягумуса, зоагумусу;
    • здабычу і вытворчасць прадукцыі на аснове сапрапелю;
    • дакладнае земляробства, метады нулявой апрацоўкі глебы, іншыя механізмы ўстойлівай сельскай гаспадаркі;
    • вытворчасць спецыялізаванага абсталявання, якое забяспечвае функцыянаванне аб'ектаў па выкарыстанні, абясшкоджванні, сартаванні адходаў; аб'ектаў, якія працуюць на аднаўляльных крыніцах энергіі; сістэм ачысткі сцёкавых вод; газаачышчальных установак; сістэм кантролю за выкідамі забруджвальных рэчываў і парніковых газаў у атмасфернае паветра.

    «Падтрымка сацыяльнага прадпрымальніцтва»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі Субпраекта адносіцца да:

    • секцый А–B;
    • секцыі С (за выключэннем падкласаў 111010, 11040, 25400, 30400 раздзелу 12);
    • секцый D–F;
    • секцыі G (за выключэннем падкласаў 46110 – 46190, 46341, 46350, 46480, 47251, 47260, 47770, 47790, 47910, 47990);
    • секцый H–J;
    • секцыі М; раздзелаў 78–82 секцыі N;
    • секцый P–Q;
    • секцыі R (за выключэннем раздзелу 92); раздзелаў 95–96 секцыі S паводле АКЭД.

    Суб'ект МСП забяспечвае занятасць:

    • інвалідаў;
    • самотных і (ці) шматдзетных бацькоў, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
    • пенсіянераў або асоб перадпенсіённага ўзросту (на працягу пяці гадоў да наступлення пенсіённага ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце, у тым ліку назначаную датэрмінова);
    • выпускнікоў дзіцячых дамоў ва ўзросце да 21 года;
    • уцекачоў;
    • асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення або абмежавання волі, і якія маюць нязнятую або непагашаную судзімасць;
    • пры ўмове, што па выніках папярэдняга каляндарнага года сярэднеспісачная колькасць асоб з любой названай катэгорыі (або з любых названых катэгорый) грамадзян сярод працаўнікоў Суб'екта МСП складае не менш як 40 працэнтаў, але не менш як 2 чалавекі.

    Суб'ект МСП – індывідуальны прадпрымальнік, які з'яўляецца інвалідам, самотным бацькам і (ці) шматдзетным бацькам, які мае дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, пенсіянерам або асобай перадпенсіённага ўзросту (на працягу пяці гадоў да наступлення пенсіённага ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце, у тым ліку назначаную датэрмінова), выпускніком дзіцячага дома ва ўзросце да 21 года, уцекачом, а таксама які ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без прыцягнення працаўнікоў.

    Субпраект, які фінансуецца, рэалізуецца ў сферы:

    • дзейнасці па аказанні сацыяльна-медыцынскіх, сацыяльна-рэабілітацыйных, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-педагагічных паслуг для інвалідаў, дзяцей-інвалідаў, пенсіянераў, асоб перадпенсіённага ўзросту (на працягу пяці гадоў да наступлення пенсіённага ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце, у тым ліку назначаную датэрмінова);
    • вытворчасці медыцынскай тэхнікі, пратэзна-артапедычных вырабаў, распрацоўка праграмнага забеспячэння, а таксама тэхнічных сродкаў, якія могуць быць выкарыстаны выключна для прафілактыкі інваліднасці або рэабілітацыі (абілітацыі) інвалідаў;
    • па стварэнні ўмоў для бесперашкоднага доступу інвалідаў да аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай, транспартнай інфраструктур і карыстання сродкамі транспарту, сувязі і інфармацыі
    «Падтрымка аказання сацыяльных паслуг насельніцтву»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі Субпраекта адносіцца да падкласаў 87100, 87300 згодна з АКЭД.

    Фінансаванне прадастаўляецца суб'ектам МСП, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні сацыяльных паслуг у форме стацыянарнага абслугоўвання. Калі суб'екты МСП не валодаюць названай ліцэнзіяй, дапускаецца фінансаванне пры ўмове:

    • атрыманні ліцэнзіі на працягу года з даты заключэння крэдытнага дагавора пры прадастаўленні крэдыту на тэрмін 1 год і больш;
    • атрымання ліцэнзіі не пазней за 6 (шэсць) месяцаў да тэрміну поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту ў адпаведнасці з заключаным крэдытным дагаворам пры прадастаўленні крэдыту на тэрмін менш за 1 год.

    Фінансаванне затрат на мадэрнізацыю, рэканструкцыю, капітальны рамонт у арандуемых капітальных пабудовах / аднакватэрных жылых дамах ажыццяўляецца на тэрмін, які не перавышае тэрмін дзеяння дагавора арэнды.

    «Стабілізацыйны»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі субпраекта адносіцца да:

    • секцый А–B;
    • секцыі С (за выключэннем падкласаў 11010, 11040, 25400, 30400 раздзелу 12) паводле АКЭД.

    Фінансаванне прадастаўляецца Суб'ектам МСП, якія адносяцца да «экспартарыентаваных» і/ці «імпартазамяшчальных».

    «Экспартарыентаваныя» – аб'ём экспартнай выручкі ў замежнай валюце ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг (без уліку ПДВ) за 3 ці 12 месяцаў (на выбар суб'екта МСП), якія папярэднічаюць месяцу звароту па фінансаванне — не менш за 30% ад агульнага аб'ёму выручкі без уліку ПДВ.

    «Імпартазамяшчальныя» – суб'ект МСП, аб'ём выручкі якога ад рэалізацыі вырабленых ім тавараў (без уліку ПДВ) за 3 ці 12 месяцаў (на выбар суб'екта МСП), якія папярэднічаюць месяцу звароту па фінансаванне па таварных пазіцыях, названых у Пераліку «Імпартазамяшчэнне», – не менш за 50% агульнага аб'ёму выручкі (без уліку ПДВ).

    «Прамкааперацыя»

    Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі Субпраекта адносіцца да

    • секцый B и С (за выключэннем падкласаў 11010, 11040, 25400, 30400, раздзелу 12) паводле АКЭД.

    У рамках праграмы ажыццяўляецца фінансаванне суб’ектаў МСП, якія вытвараюць і рэалізуюць прадукцыю гаспадарчым суб’ектам Рэспублікі Беларусь з колькасцю работнікаў больш за 250 чалавек, асноўны від эканамічнай дзейнасці якіх адносіцца да 

    • секцый В і С (за выключэннем падкласаў 11010, 11040, 25400, 30400, раздзела 12) згодна АКЭД (далей – буйная арганізацыя).

    Дадатковыя ўмовы на момант прыняцца рашэння аб фінансаванні:

    • наяўнасць дагавора, кантракта на пастаўку прадукцыі ўласнай вытворчасці, якое было заключана паміж суб’ектам МСП і буйнай арганізацыяй;
    • буйная арганізацыя не з’яўляецца ўдзельнікам (заснавальнікам), уласнікам маёмасці МСП;
    • Наяўнасць пацвярджэння аднясення прадукцыі, зазначай у пункце 1, да прадукцыі ўласнай вытворчасці

    «Падтрымка сферы турызму і спадарожных паслуг»

    • Від эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі Субпраекта адносіцца да падкласаў 49311, 49391, 49392, 50300, 51100 секцыі H; секцыі I; падкласа 77210, раздзелаў 79, 81 секцыі N; Q (за выключэннем падкласа 86903, раздзелаў 87-88); секцыі R (за выключэннем падкласаў 9003, 9101, раздзела 92); падкласу 96040 секцыі S, паводле АКЭД.
    • Фінансаванне прадастаўляецца суб'ектам МСП, зарэгістраваным і/або рэалізуючым фінансуемы Субпраект на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем г. Мінска, абласных цэнтраў і раёнаў да іх прылеглых).

    Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць