Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Паручыцельства і фандаванне Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў


    Пры адсутнасці забеспячэння па крэдыце ў поўным аб'ёме суб'екты малога прадпрымальніцтва могуць скарыстаць паручыцельства Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва (Фонд).

    Умовы прадастаўлення:

    • карыстальнікі паслугі — суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва са сярэднегадавой колькасцю да 250 чалавек уключна;
    • памер паручыцельства Фонду — да 80% ад сумы актыўнай аперацыі (крэдыту, банкаўскай гарантыі, фактарынгу), але не больш за 1 200 000 беларускіх рублёў;
    • памер камісійнага ўзнагароджання — 1,25% ад сумы паручыцельства Фонду (выплачваецца штогод прапарцыянальна пагашанай запазычанасці).

    Апрача паручыцельства мажліва фандаванне Фондам крэдытных здзелак з паручыцельствам Фонду на ўсю суму крэдыту.

    Перавагі:

    • дадаткова да пакета дакументаў Банка прадастаўляецца толькі 1 дакумент — заяўка на прадастаўленне паручыцельства;
    • заключэнне здзелкі ў Банку без наведвання Фонду;
    • тэрмін прыняцця рашэння Фондам: да 10 000 базавых велічынь — 2 працоўныя дні, больш за 10 000 базавых велічынь — 5 працоўных дзён;
    • мінімальны ўласны ўдзел кліента ў інвестыцыйным праекце — 10%;
    • тэрмін паручыцельства абмежаваны дагаворам, заключаным з Банкам.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць