Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе прадпрыемствам малога, сярэдняга і буйнога бізнесу набыць спецтэхніку ў лізінг на выгадных умовах.

Прадметам лізінгу можа быць спецтэхніка любога тыпу: будаўнічая, дарожна-будаўнічая, камунальная, лесанарыхтоўчая, складская, грузавая і г.д.

Набыць спецтэхніку ў лізінг можна праз даччынае прадпрыемства банка ААТ "Агралізінг".

Лізінг спецтэхнікі для юрыдычных асоб, асаблівасці.

Пры набыцці спецтэхнікі на лізінгавых умовах у прадпрыемства з'яўляецца магчымасць:

  • унікнуць вялікіх адначасовых затрат для прадпрыемства
  • дадаткова браць крэдыты і пазыкі (пры наяўнасці спецтэхнікі, набытай у лізінг, гэта дапушчальна);
  • кіраваць сваімі падатковымі і фінансавымі абавязацельствамі, дзякуючы індывідуальнаму падыходу да фарміравання графіка плацяжоў.

Перавагі паслуг лізінгу:

  • гнуткі графік лізінгавых плацяжоў, які можа быць распрацаваны з улікам спецыфікі дзейнасці прадпрыемстваў і яго прыбытковасці ў розныя перыяды часу;
  • магчымасць датэрміновага выканання лізінгавых абавязацельстваў і пераходу маёмасці ва ўласнасць лізінгаатрымальніка;
  • надзвычайна кароткія тэрміны разгляду заяўкі і простая працэдура заключэння здзелкі.

Умовы набыцця спецтэхнікі на лізінгавых умовах.

  1. Валюта разліку графіка лізінгавых плацяжоў: беларускі рубель, долар ЗША, еўра. Валюта ўнясення лізінгавых плацяжоў: беларускі рубель.
  2. Тэрмін здзелкі складае ад 1 года дф 5 гадоў;
  3. Неабходны авансавы ўзнос: 20-40%;
  4. Кошт выкупу: 1-25%.

Для атрымання банкаўскага фінансавання на ўмовах лізінгу павінны быць прадастаўлены наступныя дакументы:

  • Анкета - заяўка;
  • Бізнес-план або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта;
  • Дакументы, якія сведчаць фінансавы стан лізінгаатрымальніка (копія бухгалтарскага балансу і справаздачы пра даходы і страты, копія гадавога бухгалтарскага балансу з усімі дадаткамі да яго);
  • Праект дагавора куплі-продажу маёмасці, прызначанай для наступнай перадачы ў лізінг;
  • Копіі дакументаў, якія абгрунтоўваюць выбар аб'екта лізінгу (звестак пра параўнальную характарыстыку тэхніка-эканамічных параметраў прадмета лізінгу розных вытворцаў (пры неабходнасці - вынікі тэндараў)), а таксама іншыя дакументы, якія дазваляюць зрабіць высновы пра кошт і яго адпаведнасць якасным параметрам набытага прадмета лізінгу.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць