Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    РЭГЛАМЕНТ У ДАЧЫНЕННІ ДА АПРАЦОЎКІ ФАЙЛАЎ COOKIE Ў ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК»

    РЭГЛАМЕНТ У ДАЧЫНЕННІ ДА АПРАЦОЎКІ ФАЙЛАЎ COOKIE Ў ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК»

    РАЗДЗЕЛ 1
    АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

    1. Гэты Рэгламент у дачыненні да файлаў cookie ў ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Рэгламент) з'яўляецца тэхнічным лакальным прававым актам, які вызначае палітыку і працэдуры Адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» (УНП 100693551), зарэгістраванага па адрасе: 220036, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Жукава, 3 (далей — Аператар), у дачыненні да апрацоўкі файлаў cookie Аператарам на афіцыйным сайце https://www.belapb.by, а таксама іншых сайтах, якія належаць Аператару (https://hr.belapb.by, ibank.belapb.by, i25-client.belapb.by, market.belapb.by, https://etp.belapb.by).

    2. Рэгламент распрацаваны ў адпаведнасці з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2021 N 99-З «Аб абароне персанальных даных» (далей — Закон), іншых актаў заканадаўства, а таксама лакальных прававых актаў Аператара.

    3.  Для мэт гэтага Рэгламенту выкарыстоўваюцца тэрміны, якія маюць наступныя значэнні:

    файлы cookie — тэкставыя файлы, захаваныя ў браўзеры камп'ютара (мабільнай прылады) карыстальніка сайта пры яго наведванні для адлюстравання ажыццёўленых ім дзеянняў. Апрача таго, яны могуць змяшчаць звесткі пра абсталяванне карыстальніка, дату і час сесіі і г. д.;

    • афіцыйны сайт — https://www.belapb.by;
    • сайт — інфармацыйны рэсурс Аператара ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт;
    • карыстальнік сайта — суб'ект персанальных даных, які выкарыстоўвае сайт у адпаведнасці з яго функцыянальным прызначэннем.

    4. Мэтамі гэтага Рэгламенту з'яўляюцца:

    • інфармаванне карыстальніка сайта пра файлы cookie, якія выкарыстоўваюцца і аўтаматычна ствараюцца на прыладзе карыстальніка сайта;
    • апавяшчэнне карыстальніка сайта пра мэты выкарыстання Аператарам файлаў cookie, тэрміны іх захоўвання і парадак працы з імі;
    • забеспячэнне належнай абароны персанальных даных карыстальніка сайта шляхам тлумачэння сутнасці тэхналогіі cookie;
    • інфармаванне карыстальніка сайта пра належныя яму правы ў рамках выкарыстання Аператарам тэхналогіі cookie.

    5.  Дзеянне гэтага Рэгламенту распаўсюджваецца на дзеянні Аператара па апрацоўцы звестак з файлаў cookie, уключаючы збор, сістэматызацыю, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, абязлічванне, блакіраванне, прадастаўленне, выдаленне.

    6. Апрацоўка звестак з файлаў cookie ажыццяўляецца Аператарам з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі.

    7.  Кожны карыстальнік сайта можа ў любы час азнаёміцца з гэтым Рэгламентам, які ўвесь час даступны на афіцыйным сайце Аператара.

    8.  Карыстальнік сайта можа звярнуцца да Аператара па пытаннях, звязаных з выкарыстаннем файлаў cookie, накіраваўшы электроннае паведамленне на адрас электроннай пошты info@belapb.by.

    РАЗДЗЕЛ 2
    ВЫКАРЫСТАННЕ ФАЙЛАЎ COOKIE АПЕРАТАРАМ

    9.  Аператар выкарыстоўвае файлы cookie для дасягнення наступных мэт:

    • стварэння абязлічаных ідэнтыфікатараў карыстальнікаў сайта, неабходных для наступнага распазнання браўзера і (або) прылады пры кожным уваходзе карыстальніка сайта на сайт, захавання налад экрана і браўзера і г. д.;
    • ажыццяўлення аналізу наведвальнасці сайта, эфектыўнасці кантэнту, паказаў інфармацыйных і рэкламных паведамленняў, вядзення статыстыкі і даследавання аўдыторыі сайта;
    • захаванне інфармацыі пра дзеянні карыстальніка сайта падчас карыстання сайтам;
    • належнага функцыянавання сайта і паслуг, якія прадстаўляюцца на ім, працы раздзелаў і старонак сайта, дзе выкарыстанне файлаў cookie з'яўляецца неабходным;
    • паляпшэння ўзаемадзеяння сайта і карыстальніка сайта, павышэння зручнасці карыстальніка сайта пры выкарыстанні сайта.

    10.  З выкарыстаннем файлаў cookie Аператар можа збіраць наступную інфармацыю пра карыстальніка сайта:

    • дата і час наведвання сайта, ажыццяўленне якіх-небудзь дзеянняў на сайце, колькасць зробленых клікаў, а таксама геаграфія месцазнаходжання карыстальніка сайта;
    • гісторыя пошуку і запытаў, адрасы запытаных старонак і прагляду інфармацыі на сайце, у тым ліку рэкламнай;
    • даныя пра аперацыйную сістэму і інтэрнэт-правайдара карыстальніка сайта;
    • інфармацыя пра геалакацыю прылады карыстальніка сайта, тып браўзера, апаратнае і праграмнае забеспячэнне прылады карыстальніка сайта, з якой выконваўся ўваход на сайт.

    РАЗДЗЕЛ 3
    ВІДЫ ВЫКАРЫСТАНЫХ ФАЙЛАЎ COOKIE

    11.  Аператар можа выкарыстоўваць наступныя тыпы файлаў cookie:

    • функцыянальныя — дазваляюць забяспечыць індывідуальны вопыт выкарыстання сайта і ўсталёўваюцца ў адказ на дзеянні карыстальніка сайта. Дзякуючы ім захоўваюцца налады, якія выбірае карыстальнік сайта падчас працы з сайтам;
    • статыстычныя — дазваляюць захоўваць гісторыю наведванняў старонак сайта з мэтай павышэння якасці яго функцыянавання. Такія файлы збіраюць інфармацыю пра спосаб узаемадзеяння карыстальніка сайта з сайтам, а таксама захоўваюць іншыя статыстычныя параметры, звязаныя з наведваннем сайта;
    • абавязковыя — гэты тып файлаў cookie патрэбны для забеспячэння карэктнай працы сайта.

    12.  Паводле прыналежнасці файлы cookie падзяляюцца на:

    • асноўныя — файлы, якiя ствараюцца пры выкарыстанні сайта і кіруюцца Аператарам;
    • пабочныя — файлы, якія ствараюцца праграмнымі модулямі іншых распрацоўшчыкаў (не ўваходзяць у склад інфармацыйнага рэсурсу, які належыць Аператару, і не кіруюцца ім).

    13.  Паводле тэрміну захоўвання файлы cookie падзяляюцца на:

    • сеансавыя — файлы, якія захоўваюцца часова, пакуль карыстальнік сайта не закрые браўзер;
    • сталыя — файлы, якія захоўваюцца і па завяршэнні працы браўзера, пакуль карыстальнік не забароніць іх захоўванне праз налады выкарыстанага ім браўзера. Пастаянныя cookie могуць захоўваць налады карыстальнікаў, якія даюць магчымасць выкарыстоўваць іх у будучых сеансах працы з сайтам і дазваляюць ідэнтыфікаваць наведвальніка сайта як унікальнага карыстальніка.

    14. Усе сайты, якія належаць Аператару, могуць выкарыстоўваць пабочныя файлы cookie. Асноўныя файлы cookie выкарыстоўваюцца толькі на афіцыйным сайце банка https://www.belapb.by. Дэталізацыя выкарыстання асноўных файлаў cookie (назва, тып, прызначэнне, тэрмін захоўвання) выкладзена на старонцы афіцыйнага сайта «Апісанне і налада файлаў cookie».

    РАЗДЗЕЛ 4
    ПАРАДАК АТРЫМАННЯ ЗГОДЫ КАРЫСТАЛЬНІКА САЙТА НА АПРАЦОЎКУ АСНОЎНЫХ ФАЙЛАЎ COOKIE

    15. Аператар размяшчае на афіцыйным сайце гэты Рэгламент, а таксама ва ўсплываючым інфармацыйным банеры звесткі пра выкарыстаныя асноўныя файлы cookie і прапануе карыстальніку сайта пры яго першым наведванні даць згоду або адмовіцца ад іх выкарыстання шляхам націскання кнопак «Прыняць усё» або «Адхіліць усё». На афіцыйным сайце карыстальнік сайта можа выбраць, якія канкрэтна асноўныя файлы cookie будуць выкарыстоўвацца, шляхам націскання кнопкі «Наладзіць».

    16. Выкарыстанне абавязковых файлаў cookie не падлягае адключэнню, бо яны неабходныя для забеспячэння бесперабойнай і карэктнай працы сайта.

    17. Карыстальнік сайта можа змяніць выбар налад выкарыстання асноўных файлаў cookie, перайшоўшы па спасылцы «Апісанне і налада файлаў cookie». Карыстальнік сайта таксама можа адмовіцца ад выкарыстання асноўных файлаў cookie шляхам ручной змены налад канфігурацыі браўзера, які выкарыстоўваецца для наведвання сайта.

    18.  Для адклікання згоды на выкарыстанне ўсіх тыпаў файлаў cookie карыстальніку сайта неабходна або націснуць кнопку «Адхіліць усё» на ўсплываючым на сайце інфармацыйным банеры, або перайсці па спасылцы «Апісанне і налада файлаў cookie» і выбраць, якія файлы cookie не будуць выкарыстоўвацца.

    19. 
    Адмова ад дачы згоды або адкліканне згоды на выкарыстанне файлаў cookie цягне выкарыстанне толькі абавязковых файлаў cookie, якія патрэбны для карэктнай працы сайта, а таксама выкарыстанне толькі тых функцыянальных і статыстычных файлаў cookie, якія былі выбраны карыстальнікам сайта на сайце ў працэсе налады.

    РАЗДЗЕЛ 5
    ПАРАДАК АДКЛЮЧЭННЯ ПАБОЧНЫХ ФАЙЛАЎ COOKIE

    20.  Для адключэння працы файлаў cookie патрэбна змена налад браўзера ў прыладзе карыстальніка сайта.

    21.  Карыстальнік сайта можа выдаліць раней захаваныя файлы cookie, выбраўшы адпаведную опцыю ў гісторыі браўзера.

    22. Для больш дэталёвага кантролю над файламі cookie рэкамендуецца скарыстацца інструкцыяй, прапанаванай распрацоўшчыкамі выкарыстанага карыстальнікам браўзера.

    РАЗДЗЕЛ 6
    ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ САЙТА

    23.  Карыстальнікі сайта маюць права:

    23.1. на адкліканне сваёй згоды па форме, аналагічнай пры дачы такой згоды;

    23.2. атрымліваць інфармацыю, якая датычыцца апрацоўкі сваіх персанальных даных;

    23.3. атрымліваць ад Аператара інфармацыю аб прадастаўленні сваіх персанальных даных трэцім асобам адзін раз на каляндарны год бясплатна, калі іншае не прадугледжана Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;

    23.4. патрабаваць ад Аператара бясплатнага спынення апрацоўкі сваіх персанальных даных, уключаючы іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;

    23.5. абскарджваць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні Аператара, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных даных, ва ўпаўнаважаны орган па абароне правоў суб'ектаў персанальных даных у парадку, вызначаным заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

    Прынятае ўпаўнаважаным органам па абароне правоў суб'ектаў персанальных даных рашэнне можа быць абскарджана суб'ектам персанальных даных у суд у парадку, вызначаным заканадаўствам.

    24.  Для рэалізацыі пазначаных у пункце 23 гэтага Рэгламенту правоў карыстальнік сайта падае Аператару заяву ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента, аформленага ў фармаце Portable Document Format (PDF/A1 або PDF/A2)  1 .

    РАЗДЗЕЛ 7
    ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

    25. Усе пытанні, якія датычацца апрацоўкі персанальных даных шляхам выкарыстання файлаў cookie і не адлюстраваны ў гэтым Рэгламенце, рэгулююцца іншымі лакальнымі прававымі актамі Аператара, а таксама заканадаўствам.

    26. Аператар мае права змяняць і (або) дапаўняць гэты Рэгламент у аднабаковым парадку без папярэдняга і (або) наступнага апавяшчэння карыстальнікаў сайта.

     

    Дэпартамент кібербяспекі

    1. Стандарт ISO 19005-1:2005.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць