Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Сістэма імгненных плацяжоў

    Інавацыйны сэрвіс, які дазваляе пераводзіць грашовыя сродкі паміж фізічнымі асобамі ў BYN на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы толькі нумар мабільнага тэлефона атрымальніка і найменне банка.

    Сэрвіс даступны для кліентаў, якія:

    - з'яўляюцца карыстальнікамі сістэмы «Мабільны інтэрнэт-банкінг»;
    - маюць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у BYN (без выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі). Пры адсутнасці такога рахунку, ёсць магчымасць адкрыць яго ў сістэме «Мабільны інтэрнэт-банкінг» у рэжыме анлайн.

    Перавагі

    Адзін рэквізіт
    Дастаткова ведаць толькі нумар мабільнага тэлефона атрымальніка

    Даступна
    Перавод грашовых сродкаў даступны ў любы час,
    па прынцыпе «24/7/365»

    Імгненна
    Маментальнае залічэнне сродкаў на рахунак атрымальніка

    Перавод можна адправіць у банкі Рэспублікі Беларусь (выбар банка-атрымальніка ажыццяўляецца са спісу пры адпраўленні плацяжу)

    Для адпраўкі пераводу праз Сістэму імгненных плацяжоў неабходна зайсці ў раздзел «Платежи» - «Мгновенный платеж» і выканаць наступныя крокі:

     

    Звяртаем увагу! Пераводы, здзейсненыя праз Сістэму імгненных плацяжоў, з'яўляюцца безадзыўнымі (не падлягаюць вяртанню). Перш чым адправіць сродкі, калі ласка, пераправерце прыналежнасць нумара мабільнага тэлефона атрымальніку і найменне банка.

    Аб стварэнні звязкі

    Атрыманне пераводаў у рамках Сістэмы імгненных плацяжоў магчыма толькі пасля стварэння звязкі нумара мабільнага тэлефона і бягучага рахунку.

    Для стварэння звязкі неабходна зайсці ў раздзел «Еще» - «Настройки» «Мгновенный платеж» і выканаць наступныя крокі:

     

    Пры стварэнні звязкі ў Сістэме імгненных плацяжоў Вашаму нумару мабільнага тэлефона, указанаму ў анкеце ва ўліковай сістэме банка, можа адпавядаць толькі адзін рахунак.

    Адмова ад працэдуры стварэння звязкі не перашкаджае ажыццяўленню аперацый па адпраўцы пераводаў па Сістэме імгненных плацяжоў.

    Камісія

    Плата за адпраўленне пераводу па Сістэме імгненных плацяжоў спаганяецца ў памеры 1,5% ад сумы пераводу, мінімум 1 беларускі рубель.

    Плата за атрыманне пераводаў па Сістэме імгненных плацяжоў не спаганяецца.



    Дакументы

    Публічная аферта на заключэнне дагавора аб аказанні паслуг па ажыццяўленні імгненных плацяжоў у рамках сістэмы імгненных плацяжоў.

    Часта задаюць пытанні

    Як змяніць рахунак у звязку?

    Вам даецца магчымасць у любы момант выдаліць раней створаны звязак, а таксама змяніць звязак на іншы рахунак шляхам выдалення папярэдняга з наступным стварэннем новага.
    Для выдалення звязка неабходна зайсці ў раздзел «Еще» - «Настройки» «Мгновенный платеж» і націснуць клавішу «Удалить связку».

    Як скарыстацца грашовымі сродкамі, якія паступілі на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак?

    Пры паступленні грашовых сродкаў на бягучы рахунак, адкрыты ў СДБА: у сістэме «Мабільны інтэрнэт-банкінг» даступна аперацыя пераводу грашовых сродкаў на банкаўскую плацежную картку.

    Для пераводу грашовых сродкаў на плацежную картку неабходна ў меню «Плацяжы і пераводы» выбраць пункт «Перевод между своими», у верхняй частцы экрана выбраць рахунак, на які паступілі грашовыя сродкі, у ніжняй частцы экрана пазначыць банкаўскую картку, на якую неабходна ажыццявіць перавод і пацвердзіць аперацыю.

    Пры паступленні грашовых сродкаў на бягучы рахунак, адкрыты ў падраздзяленні банка даступна:

    • зняцце наяўных грашовых сродкаў у падраздзяленнях банка;
    • адкрыццё і папаўненне дэпазіту ў сістэме «Мабільны інтэрнэт-банкінг».

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць