Аб банку
Інфармацыя аб банку
Поўная назва банка:
Мова | Назва |
---|---|
Назва на беларускай мове | Адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграпрамбанк" |
На рускай мове | Открытое акционерное общество «Белагропромбанк» |
На англійскай мове | Joint-Stock Company «Belagroprombank» |
Скарочаная назва банка
Мова | Назва |
---|---|
Назва на беларускай мове | ААТ «Белаграпрамбанк» |
На рускай мове | ОАО «Белагропромбанк» |
На англійскай мове | JSC «Belagroprombank» |
Юрыдычны адрас: пр-т Жукава, 3 г. Мінск, 220036
БІК BAPBBY2X
S.W.I.F.T. BAPBBY2X
УНП 100693551
GIIN-нумар па FATCA : XBRR38.99999.SL.112
Карэспандэнцкі рахунак у НБ РБ:
BY33NBRB32000096400110000000, БИК NBRBBY2X
Тэлефон/факс: +375 (17) 218-57-14
Тэлекс: 25-21-14
Тэлефон Кантакт-цэнтра: 136; +375 (17) 218 57 77 ; +375(29) 198 57 77 (А1); +375(29) 888 57 77 (МТС); +375(25) 999 57 77 (life :);
Час працы Кантакт-цэнтра:
штодня - 8.00-20.00;
Тэлефанаванне са стацыянарнага тэлефона, тэлефанаванне з мабільнага тэлефона (life:), А1, MTC) - па тарыфах аператараў сувязі.
ААТ "Белаграпрамбанк" – камерцыйная юрыдычная асоба, створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Банк зарэгістраваны 03.09.1991 (ліст Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 03.09.1991 №03005/184).
Ідэнтыфікацыйны код банка ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 100693551.
У адпаведнасці з пастановай урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18.06.2008 ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.
ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга.
ААТ «Белаграпрамбанк » ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій:
Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №2 ад 17 студзеня 2024 г.
Выдадзена на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:
- прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
- размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, у тым ліку прадастаўленне крэдытаў;
- адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
- адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах;
- ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў;
- валютна-абменныя аперацыі;
- купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам;
- прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб;
- выдача банкаўскіх гарантый і іншыя аперацыі з банкаўскімі гарантыямі;
- давернае кіраванне фондам банкаўскага кіравання на падставе дамовы давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання;
- давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі;
- эмісія банкаўскіх плацежных картак і іншых плацежных інструментаў, якія патрабуюць адкрыцця і вядзення рахункаў і правядзення разліковых аперацый па плацяжах, прынятым пры выкарыстанні такіх плацежных інструментаў;
- выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі;
- фінансаванне пад саступку грашовага патрабавання (факторынг);
- прадастаўленне фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.);
- разліковыя аперацыі.
ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе працу на рынку каштоўных папер на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавай дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1085, якое выдадзена 29 чэрвеня 1995 года і дзейнічае бестэрмінова.
Складнікі працы і паслугі:
- брокерская дзейнасць;
- дылерская дзейнасць;
- дэпазітарная дзейнасць;
- дзейнасць па давернаму кіраванню каштоўнымі паперамі.
Бачанне банка:
рэгіянальны банк №1 па фінансавай падтрымцы насельніцтва, а таксама малога і сярэдняга бізнесу з высокаэфектыўнай аперацыйнай дзейнасцю і ўмераным узроўнем прымаемых рызык.
Місія банка:
садзеянне эканамічнаму развіццю рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з адначасовай арыентацыяй на рыначныя формы і метады вядзення банкаўскага бізнесу.
Нашы каштоўнасці:
Радзіма
Асноўная каштоўнасць банка, якая ўяўляе сабой усебаковую падтрымку развіцця краіны праз садзеянне яе эканамічнаму росту, стварэнне дадатковай каштоўнасці для кліентаў і грамадства, садзеянне ўмацаванню дзяржаўнасці.
Сям'я
Каштоўнасць, якая з'яўляецца асновай для кожнага чалавека. Падтрымка сямейных каштоўнасцей для банка з'яўляецца безумоўнай.
Чалавек
Каштоўнасць індывідуальнасці кожнага чалавека.
ААТ «Белаграпрамбанк» – адзін з першых банкаў Рэспублікі Беларусь, які ўкараніў сістэму менеджменту якасці прадастаўлення банкаўскіх паслуг у адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту СТБ ISO 9001 (ISO 9001). Вышэйшае кіраўніцтва ААТ «Белаграпрамбанк» прадаставіла сведчанні прынятых абавязацельстваў, дэкларуючы палітыку ў галіне якасці, якая вызначае агульныя намеры і напрамкі дзейнасці банка, накіраваныя на задаволенасць патрабаванняў і чаканняў спажыўцой банкаўскіх паслуг.
Укараненне сістэмы менеджменту якасці дазваляе банку забяспечваць бесперапыннае ўдасканаленне дзейнасці па прадастаўленні банкаўскіх паслуг і пастаянна павышаць задаволенасць спажыўцоў.
Адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення банкаўскіх паслуг патрабаванням стандарту
СТБ ISO 9001 (ISO 9001) пацвярджаецца сертыфікатамі адпаведнасці.
Белаграпрамбанк пастаянна ажыццяўляе мерапрыемствы па паляпшэнні якасці абслугоўвання. Вы можаце пакінуць водгукі і прапановы па ўдасканаленні сэрвісу і паляпшэнні якасці паслуг банка ў раздзеле сайта Зваротная сувязь
ААТ«Белаграпрамбанк» мае Прадстаўніцтва ў Італьянскай Рэспубліцы (г. Мілан).
Урачыстае адкрыццё прадстаўніцтва адбылося 18 мая 2007 года. Гэта першае прадстаўніцтва беларускага банка ў гэтай краіне.
Адкрыццё Прадстаўніцтва прадыктаванае дынамічным развіццём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай і, як вынік, ростам патрэбы ў банкаўскім абслугоўванні гандлёвых патокаў і інвестыцыйных праектаў паміж партнёрамі Беларусі і Італіі.
Дзейнасць Прадстаўніцтва арыентавана на прадстаўленне інтарэсаў як самога банка, так і беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Італіі і іншых краінах Еўропы, спрыянне ў рэалізацыі камерцыйных і інвестыцыйных праектаў, а таксама на стварэнне аптымальных фінансавых умоў беларускім вытворцам для нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на італьянскі рынак.
Адрас Прадстаўніцтва: Італьянская Рэспубліка, г. Мілан, 20122, вул. Філіпа Карыдоні, 1.
Кіраўнік Прадстаўніцтва - Логун Аляксандр Барысавіч тэл. +39 02 760 182 87
Факс: +39 02 365 35-862
Рэжым работы: пн.-пт.: 9.00-18.00, абед 13.00-14.00.