«Стартап-марафон»: прамежныя вынікі конкурсу
Рэспубліканская конкурсная праграма Белаграпрамбанка «Стартап-марафон» набірае абароты! Сёння жадаем падзяліцца з вамі прамежнымі вынікамі правядзення конкурсу:
- прааналізаваны і адабраны заяўкі для ўдзелу ў адукацыйным этапе. Праходзіць навучанне будуць 127 каманд (спіс удзельнікаў каманд зацверджаны і размешчаны на сайце Белаграпрамбанка);
- з кожнай камандай, якая падала заяўку на «Стартап-марафон», нашымі экспертамі з Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі праведзена дыягнастычная сесія;
- сфарміравана праграма навучання і зацверджаны графік правядзення заняткаў адукацыйнага этапа «Стартап-марафона», які стартуе 10 мая. У рамках гэтага этапу нашы ўдзельнікі змогуць атрымаць актуальныя і карысныя веды ў галіне Product Manager, якія ім спатрэбяцца пры рэалізацыі іх праектаў (праграма і графік навучання таксама размешчаны на сайце банка).
А для тых каманд, якія маюць працоўную мадэль праекту, распрацаваную стратэгію пасоўвання свайго прадукта на рынак і бізнэс-план, з 10 мая пачынаецца падача заявак для адбору ў акселератар!
Да 8 ліпеня чакаем прэзентацыі вашых праектаў на электронную почту startup@belapb.by.
Арганізатарам, партнёрам і ўдзельнікам «Стартап-марафону» трэба будзе шмат і прадуктыўна працаваць, але мы ўпэўненыя, што дзякуючы нашым сумесным намаганням нам удасца ператварыць інавацыйныя ідэі ў паспяховыя бізнес-праекты!